Свет

Станцыя «Мінская» ў Кіеўскім метро можа стаць «Варшаўскай»

Планы даць гэтай станцыі менавіта такое новае імя анансаваў мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко.

Станцыя «Мінская» (будучая «Варшаўская»?) у Кіеўскім метро 

Перайменаваць увогуле плануецца адразу некалькі станцый кіеўскага метро, назвы якіх нейкім чынам звязаныя з Расіяй ці Беларуссю — варожымі Украіне краінамі.

«Напрыклад, станцыя «Мінская», — сказаў Клічко. — Я лічу, што калі з Мінска ідуць пагрозы нам, з тэрыторыі Беларусі ўзлятаюць самалёты, якія бамбяць і выпускаюць ракеты па нашых дамах — нейкі несяброўскі напамін. Я перакананы, што «Мінская» можа стаць «Варшаўскай». Гэта горад, які дапамагае Кіеву, вельмі шмат уцекачоў прымае».

Кіеўская рада разгледзіць пытанне ўжо на найбліжэйшай сваёй сесіі.

Раней паведамлялася, што разам з «Мінскай» можа быць перайменаваная і іншая станцыя метро з беларускай назвай — «Берасцейская». Калі дэпутаты Кіеўскай гарадской рады сапраўды прымуць такое рашэнне, то гэта будзе пэўным кур'ёзам, бо Берасце цесна звязанае з гісторыяй не толькі Беларусі, але і Украіны. На гэта звярталі ўвагу ўкраінскія гісторыкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?7

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць