Спорт

БАТЭ перамагае «Шахцёр», мінскае «Дынама» зноў буксуе. Вынікі 4-га туру футбольнага чэмпіянату Беларусі

Новы настаўнік «гарнякоў» Сяргей Ташуеў не дапамог Салігорску адабраць балы ў прынцыповага суперніка — барысаўскі клуб здабыў чацвёртую перамогу з чатырох магчымых. У той жа час «бела-блакітны» сталічны гранд падзяліў ачкі з «Белшынай», якая мінулы год правяла ў першым дывізіёне.

БАТЭ скарыў «Шахцёр» і здабыў чацвёртую перамогу з чатырох магчымых. Фота: vk.com/fcshakhterby

Галоўны матч тура адбыўся на стадыёне «Будаўнік», што ў Салігорску. Стары-новы настаўнік гаспадароў Сяргей Ташуеў дэбютаваў на чале гарнякоў узору 2022 года.

Аднак ні змены ў складзе, ні трансфармацыя тактыкі не дапамаглі «Шахцёру» спыніць БАТЭ.

Памылка кіпера Плотнікава дазволіла паўабаронцу Бачарову адзначыцца трапным стрэлам са штрафнога — і гэты мяч застаўся адзіным у сустрэчы.

Адзначым, што барысаўчане атрымалі чацвёртую перамогу з чатырох магчымых — і не прапусцілі ні мяча на гэтым адрэзку.

А вось чэмпіён, які зваліўся на восьмы радок, наадварот, мае праблемы з надзейнасцю тылоў. Толькі супраць магілёўскага «Дняпра» салігорскія футбалісты згулялі на «нуль».

Толькі супраць магілёўскага «Дняпра» салігорскія футбалісты згулялі на «нуль». Фота: vk.com/fcshakhterby

Рэзанансны вынік быў зафіксаваны і ў сталіцы, дзе «Дынама» за 90 хвілін так і не здолела скарыць «Белшыну». Бабруйск у мінулым сезоне выступаў у першай лізе, таму разглядаўся як аўтсайдэр пары. Аднак госці ціск вытрымалі — і сталі першай камандай першынства, якая не дазволіла мінчанам адзначыцца.

Таксама варта адзначыць перамогу «Тарпеда-БелАЗа». Пасля трох няўдач запар калектыў, які ўключалі ў пул прэтэндэнтаў на золата, скарыў дэбютанта эліты, дзяржынскі «Арсенал». Якаснай гульні жодзінцы не прадэманстравалі, аднак мінімальная вікторыя відавочна зменшыць ціск як на калектыў, так і на галоўнага трэнера Дзмітрыя Молаша.

Астатнія матчы тура завяршыліся наступным чынам:

  • Іслач — Неман — 1:1
  • Віцебск — Славія — 0:3
  • Гомель — Днепр — 3:1
  • Дынама Брэст — Энергетык-БДУ — 1:2

Пасля чатырох тураў лідарства ў турніры трымае БАТЭ з 12 баламі, барысаўчан пераследуе «Энергетык-БДУ», у якога на рахунку 10 ачкоў, 9 — у актыве «Гомеля».

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

«Гомель» перамог у меншасці, хаця саступаў 0:2, а чэмпіён звольніў трэнера ўсяго пасля трох тураў! Яркі фінал футбольнага панядзелка ў краіне

Каментары

Цяпер чытаюць

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя4

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы міністр фінансаў Мікалай Корбут4

Фядута — Калеснікавай: Машанька, ці вярніцеся на Месяц, ці не вучыце жыць тых, хто стаміўся набіваць гузы ад чарговага наступання на граблі37

Лукашэнка, які не любіць гарачыні, сказаў, што батарэі ў кватэрах могуць грэць і менш15

«Гэта быў момант крайняй безнадзейнасці». Беларускі журналіст распавёў, як турыстам паехаў у Іран і трапіў у турму9

З'явіўся рэсурс, дзе можна зручна праверыць чалавека ці канал па спісе экстрэмістаў4

У цэнтры падрыхтоўкі МУС у Сыктыўкары выкладчык паказаў, як трэба душыць бунт. Адзін паліцэйскі загінуў, 24 параненыя ВІДЭА17

Жыгар і Лосік тлумачаць Калеснікавай, чаму яе ідэя пра перамовы Еўропы з Лукашэнкам — так сабе26

«Мы лічым гэта сваёй памылкай». Кінатэатр Mooon пракаментаваў начны інцыдэнт на сеансе4

Лукашэнка: Еўропа зразумела, дзе іх шчасце10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя4

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць