Меркаванні11

Лукашэнка павёз падарункі Мядзведзеву

У Сочы прэзідэнты будуць размаўляць пра «Усходняе партнёрства» і АДКБ

20 жніўня падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг заяў, якія тычыліся замежнай палітыкі.

Ён падкрэсліў: Беларусь гатова «на раўнапраўнай, узаемавыгаднай аснове працаваць і з еўрапейцамі, і з амерыканцамі». Але разам з тым папярэдзіў: калі на Захадзе разлічваюць скарыстацца нібыта ўзніклымі паміж Беларуссю і Расіяй праблемамі, то гэты разлік памылковы.

Чым жа былі выкліканыя гэтыя перасцярогі? Цяпер адносіны Беларусі з Еўрапейскім саюзам развіваюцца нібыта дастаткова спакойна, ніякіх крытычных заўваг з Бруселя апошнім часам не гучала.

Праўда, набліжаецца восень, а з ёю непрыемны момант — чарговае абмеркаванне Радай Еўрасаюза пытання аб візавых санкцыях супраць беларускіх чыноўнікаў. Гэтыя санкцыі прыпынены, але ў прынцыпе могуць быць і размарожаныя. Аднак гэтае абмеркаванне чакаецца ўсё‑такі прыкладна праз тры месяцы, да гэтага часу яшчэ шмат што можа здарыцца.

Хутчэй за ўсё, можна казаць пра наступныя дзве прычыны заяваў, што прагучалі 20 жніўня.

Па‑першае, мяркуючы па знешніх прыкметах, нядаўняе наведванне Беларусі памочнікам дзяржаўнага сакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Філіпам Горданам не прывяло да жаданых для афіцыйнага Мінска вынікаў. Прынамсі, выказванні амерыканскага госця не сведчылі пра намер Злучаных Штатаў неяк змякчыць сваю пазіцыю.

Больш за тое, амерыканскае пасольства паведаміла, што эмісар Вашынгтона правёў з пасламі краін ЕС у Мінску кансультацыі на прадмет выпрацоўкі «агульнай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі». У сувязі з гэтым можна меркаваць, што выказванні беларускага лідэра павінны былі стаць для еўрапейцаў папераджальным сігналам.

Што ж тычыцца другой прычыны, то ёю бачыцца сустрэча Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы, што мае адбыцца на гэтым тыдні.

Нават дзіўна, што ў святле апошніх рознагалоссяў («малочная вайна», жорсткая пазіцыя беларускага кіраўніцтва па АДКБ) такая размова двух прэзідэнтаў сам‑насам не адбылася раней. А паколькі ехаць у госці з пустымі рукамі не прынята, то гаспадару быў зроблены падарунак у выглядзе вызначэння беларуска‑расійскіх адносінаў як «выдатных» і адначасовай водпаведзі Еўрасаюзу. Бо размова з Мядзведзевым «на полі саперніка», як уяўляецца, простай не будзе.

Можна не сумнявацца, што апрача стандартнай эканамічнай тэматыкі ў цэнтры ўвагі будуць пытанні ўдзелу Беларусі ў праграме ЕС «Усходняе партнёрства», узгаданыя праблемы вакол АДКБ. А таксама, вядома, зацягванне Мінскам прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Апошняя акалічнасць выклікае ўсё больш адкрытае раздражненне ўсёй расійскай палітычнай эліты.

Варта чакаць, што беларускі кіраўнік чарговы раз паспрабуе запэўніць свайго калегу ў тым, што калі не ўся еўрапейская ініцыятыва, то ўжо, ва ўсякім выпадку, удзел у ёй нашай краіны ніякім чынам не мае на ўвазе антырасійскую скіраванасць.

Цяжка сказаць, наколькі Лукашэнка ў гэтым даб’ецца поспеху, бо ў Крамля невынішчальныя фобіі існуюць наконт не толькі НАТО, але і Захаду ў цэлым, уключаючы Еўрасаюз. Усё ж тут, бадай, беларускае кіраўніцтва ад свайго цяперашняга падыходу не адмовіцца.

Гэтак жа як наўрад ці Масква даб’ецца вырашальнага поспеху і ў частцы прызнання дзвюх каўказскіх рэспублік. Па‑першае, гэтае пытанне, як вядома, цесна звязана з мінулым. Апрача таго, на днях вельмі неасцярожна павёў сябе кіраўнік Паўднёвай Асеціі Эдуард Какойты: ён зноў паведаміў журналістам, што будзе дамагацца ўваходжання гэтай тэрыторыі ў склад саюзнай дзяржавы, што ніяк не можа падабацца беларускім уладам. Таму, думаецца, нягледзячы на ўсю прадэклараваную дружбу, Мінск пастараецца зацягваць пытанне і далей.

А вось супярэчнасці ў межах АДКБ могуць быць знятыя, тым больш у гэтым зацікаўленыя бакі напярэдадні грандыёзных сумесных манеўраў «Захад‑2009». Як цяжка прадставіць, што анансаванае наведванне іх Мядзведзевым можа адбыцца пры захаванні рознагалоссяў. Да таго ж Захад, які балюча ўспрыняў парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі, практычна не звяртае ўвагі на гэтыя мілітарысцкія гульні, справядліва лічачы, што нічога вельмі сур’ёзнага яны сабою не ўяўляюць.

Наогул, саступак беларускі бок, напэўна, не пазбегне. Галоўнае, каб яны не сталі занадта значнымі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома2

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома2

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць