Эдуард Бабарыка застаецца пад вартай, ягоную скаргу не задаволілі
Суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Міхаіл Макарэвіч 20 траўня разгледзеў на закрытым паседжанні скаргі Эдуарда Бабарыка і яго адваката на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай.

Эдуард Бабарыка
У выніку ў вызваленні з-пад варты было прагназавана адмоўлена. Эдуард застаецца ў зняволенні. Адвакат Эдуарда падаў скаргу ў вышэйшую інстанцыю, яе разгледзяць на наступным тыдні.
Эдуард Бабарыка бесперапынна ўтрымліваецца пад вартай без суда ўжо больш за 23 месяцы. Яго затрымалі разам з бацькам Віктарам Бабарыкам 18 чэрвеня 2020 года.
Эдуард быў кіраўніком штабу Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах. Затрыманне адбылося ў ДФР, куды раней яго выклікалі на допыт.
Чытайце таксама:
Рэкардсмены — Эдуард Бабарыка і Ілля Шапаткоўскі. Хто з палітвязняў ужо больш за год сядзіць без прысуду?
Цяпер чытаюць
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары