На мерапрыемстве была прэзентаваная толькі выдадзеная кніга «Маладафронтаўцы».
7 верасня ва Ўправе Партыі БНФ адбылася імпрэза прысвечаная 12‑годдзю арганізацыі «Малады фронт». Павіншаваць са святам арганізацыю прыйшло каля 80 чалавек.
Сярод гасцей былі Станіслаў Шушкевіч, Мікола Статкевіч, Зінаіда Бандарэнка, Валер Шчукін, Вячаслаў Сіўчык. Былі таксама былыя маладафронтаўцы, якія цяпер з’яўляюцца сябрамі іншых партый і арганізацый — Аляксей Янукевіч, Алесь Міхалевіч, Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі, Міхаіл Пашкевіч. Многім з іх былі ўручаныя пасведчанні ганаровым сяброў МФ.
На мерапрыемстве была прэзентаваная толькі выдадзеная кніга «Маладафронтаўцы». Аўтарамі яе значацца Павел Севярынец і Наста Палажанка.У кнізе змешчаныя 50 інтэрв’ю з былымі і сённяшнімі сябрамі арганізацыі ад Сяргея Антусевіча да Івана Шылы. Гісторыя «Маладога фронту» падзеленая ў кнізе на пяць перыядаў.
Напрыканцы вечара быў паказаны фільм «Кінднэпінг‑2», які маладафронтаўцы знялі па матывах вядомага БТшнага блакбастэра. У ідэі фільма ляжыць выкраданне маладафронтаўцамі Колі Лукашэнкі. Заля рагатала на працягу ўсяго фільму.
Каментары