Грамадства

«Мінсктранс» адмовіўся ад часткі грашовых прэтэнзій да журналіста Алега Груздзіловіча

15 ліпеня ў Заводскім раённым судзе Мінска разглядалі пазоў «Мінсктранса» да палітзняволенага журналіста Радыё Свабода Алега Груздзіловіча за шэсце па Партызанскім праспекце 18 кастрычніка 2020 года, калі дэманстранты перакрылі рух транспарту, паведамляе Радыё Свабода.

Алег Груздзіловіч

«Мінсктранс» фактычна адмовіўся ад часткі свайго грашовага патрабавання, расказала Свабодзе жонка Алега Мар’яна Груздзіловіч, якая была на працэсе. Груздзіловічу выставілі суму 5980 рублёў 11 капеек, аднак пазоўніца паведаміла, што ўсю гэтую суму ўжо цалкам сплацілі іншыя асобы. Таму пракурор папрасіў лічыць гэты пазоў выкананым. Суддзя прыняла гэта «да ўвагі» і абвясціла, што пасяджэнне, на якім вынесуць канчатковае рашэньне, пераносіцца на 25 жніўня 2022 года на 14.15.

Агулам «Мінсктранс» выставіў Алегу Груздзіловічу, які адбывае пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15, тры грамадзянскія пазовы — за спыненне транспарту падчас акцый летам і восенню 2020 года на агульную суму больш як 56 тысяч рублёў.

22 ліпеня ў Маскоўскім раённым судзе, а 25 ліпеня ў Фрунзенскім раённым судзе Мінску разгледзяць яшчэ два пазовы «Мінсктранса» да Алега Груздзіловіча.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі дырэктара мэблевай кампаніі, якая працавала на рынку 15 гадоў. Вінавацяць у стварэнні піраміды

Бабарыка расказаў, якія ў яго адносіны з Ціханоўскай і іншымі прадстаўнікамі дэмсілаў11

У Мінску двое школьнікаў ехалі на адным самакаце і трапілі пад колы аўто

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ72

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць