«Людзі запалоханыя, не расказваюць нікому пра свае суды»

«Гэта азначае толькі тое, што нам стала вядома пра меншую колькасць затрыманых, — кажа Павел Сапелка. — Пра спад рэпрэсій гаварыць нельга. Мы бачым, што прысуды па крымінальных справах штампуюцца стабільна. Стабільна выкарыстоўваюцца новыя склады злачынстваў, уведзеныя ў мінулым годзе, якія караюць за «дзейнасць ад імя экстрэмісцкіх фармаванняў». А ў рэальнасці — за дзеянні, якія ня маюць ніякай грамадскай небяспекі, і хутчэй наадварот, часам нават грамадска карысныя».

Па словах Паўла Сапелкі, адміністрацыйны пераслед у Беларусі стаў сапраўднай «шэрай зонай». Улады ўсяляк спрабуюць зменшыць магчымасці кантролю за такімі судовымі працэсамі.

«Людзей затрымліваюць, судзяць па відэаканфэрэнцыі, — кажа праваабаронца. — Паведамленняў пра такія працэсы часта ў раскладзе судоў няма. Людзі часта запалоханыя, не расказваюць нікому пра свае суды. Альбо яны кіруюцца яшчэ нейкімі прычынамі».

Як кажа Павел Сапелка, поўнай афіцыйнай статыстыкі па колькасці адміністрацыйных правапарушэнняў і тым, якія з іх менавіта былі здзейсненыя, не існуе ўжо некалькі гадоў. Статыстыка не публікуецца ўжо вельмі даўно, апошні раз афіцыйныя лічбы па ранейшым артыкуле 23.34 агучвалі ў 2015—16 гадах. Але нават тады праваабаронцы крытычна ставіліся да афіцыйных лічбаў.

«Мы падазраём, што зараз рэальная колькасць прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці ў Беларусі значна перавышае тыя лічбы, якія нам вядомыя, — кажа праваабаронца. — Зараз часам публікуецца статыстыка агулам па адміністрацыйных правапарушэннях, але яна не дае нам уяўлення пра сітуацыю».

«Суды па скайпе працягваюцца»

Як кажа праваабаронца, адміністрацыйныя суды па «палітычных» артыкулах па-ранейшаму масава праводзяць дыстанцыйна з дапамогай сродкаў сувязі, карыстаюцца Skype, Viber і іншымі праграмамі. Гэтая практыка не спынілася, нягледзячы на адмену большасці супрацькавідных мераў, пасля таго як пандэмія адступіла.

«Мы адразу казалі, што гэта ўсё не звязана ў рэальнасці з супрацьдзеяньнем распаўсюду каранавірусу, — кажа Павал Сапелка. — Гэта спосаб вывесці адміністрацыйны працэс з-пад увагі грамадства. Спрасціць у нейкай ступені працу органам унутраных спраў. Каб яны не займаліся перавозкай абвінавачаных, напрыклад. Але гэта сур’ёзна парушае правы затрыманых. Пачынаючы з таго, што такі спосаб вядзення працэсу не апісаны ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях. Фармальнасці не распрацаваныя.

Спосаб забеспячэння відэатрансляцыі разнастайны. У сваіх справаздачах мы адзначаем, што вельмі рэдка абвінавачаны задаволены якасцю сувязі. Часта яны ўвогуле не разумеюць, што адбываецца, не чуюць суддзі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Йожик / Адказаць
18.07.2022
Просто никого не осталось на свободе. Ябатьки будут следующие....
0
ясна / Адказаць
19.07.2022
«Суды па скайпе працягваюцца»
ну так они потом скажут - так это ж были не суды. суды по скайпу не считаются
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру