Свет

У Латвіі будуць судзіць беларуса па абвіначванні ў шпіянажы

Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі звярнулася ў пракуратуру з хадайніцтвам аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці грамадзяніна Беларусі. Яму прад'явілі абвінавачванне ў шпіянажы.

Фота: Служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі

Мужчына быў затрыманы 15 лютага супрацоўнікамі Службы дзяржаўнай бяспекі і вайсковай контрразведкі. Як паведамілі ў прэс-службе СДБ, у ходзе расследавання ўстаноўлена, што затрыманы па даручэнні беларускай вайсковай разведкі вёў здымку латвійскіх абаронных аб'ектаў, аб'ектаў крытычнай інфраструктуры, у тым ліку электразабеспячэння.

Беларус, паводле інфармацыі следчых, паспеў атрымаць інфармацыю як мінімум па 17 аб'ектах.

«Па ацэнцы СДБ, інфармацыя такога характару можа быць карысная Беларусі, а таксама яе саюзніцы Расіі, у выпадку магчымага ваеннага канфлікту з НАТА, у тым ліку з Латвіяй, для планавання дыверсій або нападаў на вайсковыя аб'екты і крытычную інфраструктуру краіны.

Такім чынам, інфармацыя, атрыманая асобай незаконным шляхам і перададзеная службе вайсковай разведкі Беларусі, патэнцыйна можа нанесці істотную шкоду забеспячэнню асноўных функцый латвійскай дзяржавы і абараназдольнасці ва ўмовах ваеннага канфлікту», — гаворыцца ў прэс-рэлізе. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу72

Грамадствадапоўнена72

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку2

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план12

Французскія феміністкі абураныя каментарыямі Брыжыт Макрон аб актывістках5

Зяленскі гатовы правесці прэзідэнцкія выбары цягам 60‑90 дзён6

Навукоўцы выпадкова адкрылі новы стан матэрыі — ні цвёрды, ні вадкі3

3‑гадовы індыец стаў самым маладым рэйтынгавым шахматыстам свету

Расія — адна з нямногіх краін свету, дзе часцей за ўсё глядзяць порна з трансгендарамі25

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары1

Расійскія ветэраны вайны з Украінай, якія вярнуліся з фронту, ужо забілі і пакалечылі больш за 1000 чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу72

Грамадствадапоўнена72

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць