Грамадства

Харчаванне ў садках і школах падаражэе

Міністэрства адукацыі назвала кошт харчавання ва ўстановах адукацыі. У новым навучальным годзе павялічаныя грашовыя нормы расходаў на 9-13%. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры заявіў намеснік міністра Аляксандр Кадлубай, паведамляе «Зеркало».

Фота: «Мінск-навіны»

«Грашовая норма выдаткаў на харчаванне ў залежнасці ад тыпу ўстановы адукацыі і часу знаходжання ў ім павялічаная ад 9% да 13%. Напрыклад, ва ўстановах дашкольнай адукацыі — на 10%, сярэдняй адукацыі — на 11%», — сказаў Кадлубай.

У дзіцячых садках нормы выдаткаў вар'іруюцца ад 3,2 да 6,5 рубля ў залежнасці ад узросту дзіцяці і часу яго знаходжання ў садку.

Пра павелічэнне грашовых нормаў расходаў на харчаванне навучэнцаў стала вядома 14 ліпеня з афіцыйнай пастановы ўрада.

Аднак у Мінадукацыі тады заявілі, што гэтыя змены не закрануць сямейны бюджэт.

«Гэта не тыя выдаткі, якія бацькі павінны даваць дзецям на школьную сталовую, а сродкі дзяржавы, якія ідуць на бясплатнае харчаванне, — удакладнілі ў Мінадукацыі. — А гэта — 65% дзяцей у Беларусі: вучні 1-4 класаў, усе навучэнцы сельскіх школ і іншыя катэгорыі. То-бок Саўмін прыняў пастанову, у якой дзяржаўная падтрымка павялічваецца, бо нормы харчавання пералічаныя з улікам інфляцыі і росту цэн на прадукты».

У ведамстве падкрэслілі, што павышэнне складзе ад 50 капеек да 1,5 рубля па розных узростах. Але сукупна гаворка ідзе пра 25 мільёнаў рублёў, якія выдзеліць дзяржава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць