Стварылі сэрвіс, які дазваляе бясплатна палепшыць старыя фота. Паказваем, як ён працуе
Нядаўна ў сеціве з'явіўся бясплатны сэрвіс, які паляпшае якасць старых фота. Ён створаны энтузіястамі і распрацаваны на базе алгарытму GFP-GAN. Ён дазваляе з дапамогай нейронных сетак паляпшаць якасць фота ўсляпую, то-бок, без нейкіх дадатковых даных на ўваходзе, акрамя самога фота, і вельмі хутка.
Канешне, ён падыходзіць не для ўсіх тыпаў выяў. Найлепш сэрвіс працуе з партрэтамі і выявамі буйных прадметаў. Калі на фота ёсць невялікія дэталі або нейкія скажэнні, то на ім могуць з'явіцца артэфакты (тэрмін, які абазначае тое, чаго няма на першапачатковай выяве ці чаго не меркавалася там).
Паказваем, якія вынікі ён нам выдаў — паспрабуйце і вы!

Лепш за ўсё атрымліваюцца газетныя партрэтныя фота — алгарытм вельмі эфектыўна прыбірае ўсе лішнія кропкі. Тут Вацлаў Ластоўскі выглядае значна «жывейшым».

Янка Купала стаў больш «мяккі», а ў фота дадалося троху болей колеру.

Даволі добры эфект таксама для гэтага фота з Усебеларускага з'езду (яго правы бок палепшаны сэрвісам). Негледзячы на вельмі нізкую якасць зыходнага фота, правы бок стаў больш сакавітым.

А тут бачна як алгарытм дадае артэфакты (правая палова фота — вынік апрацоўкі сэрвісам). На фота з прысягі Лукашэнкі, якое зробленая як скрыншот з нейкага старога носьбіта, наклалася шмат артэфактаў — і яно выглядае дзіўна.

Падобная сітуацыя і з гэтым фота (тут таксама правая палова — вынік апрацоўкі сэрвісам).
Чытайце яшчэ:
Беларускі распрацоўшчык стварыў дадатак з вершамі на роднай мове
Як працягнуць жыццё свайму старому смартфону, каб не купляць новы?
-
Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве
-
Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне
-
Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары
У сэнсе - ваша фота немагчыма апрацаваць. Вось у таким сэнсе