Грамадства22

«Збіраў каля Пінска звесткі аб размяшчэнні воінскіх часцей». Драгічынца асудзілі да трох гадоў калоніі

У Брэсцкім абласным судзе 1 верасня вынеслі прысуд 33-гадоваму ўраджэнцу Драгічына Антону Малюгу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 375-1 (незаконнае збіранне звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты). Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у першыя дні вайны ва Украіне «збіраў каля Пінска звесткі аб размяшчэнні воінскіх часцей», на мапе Беларусі адзначыў месца размяшчэння воінскіх часцей і скінуў яе чалавеку ва Украіне, а таксама скідаў тэксты ў «экстрэмісцкія тэлеграм-бот». Суддзя Мікалай Сянько асудзіў Антона Малюгу да трох гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Брэсцкая Вясна». Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Раней пракуратура паведамляла падрабязнасці гэтай крымінальнай справы. Так, вядома, што Антону інкрымінавалі тое, што ён 27 лютага 2022 года адаслаў у беларускі тэлеграм-бот тэксты, якія «могуць быць выкарыстаны ў экстрэмісцкай дзейнасці», а 28 лютага 2022 года «шляхам візуальнага назірання з салона аўтамабіля», выехаўшы з Пінска, сабраў звесткі пра месцазнаходжанне вайсковых частак ды падраздзяленняў. Затым адзначыў атрыманыя месцы на карце ды адаслаў асобе, якая жыве ва Украіне.

Такія дадзеныя пра вайскоўцаў палічылі дзяржсакрэтамі ды звесткамі, якія складаюць службовую таямніцу. Таму дзеянні Малюгі кваліфікавалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі: ч.1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч.1 арт. 375-1 (незаконныя збіранне або атрыманне звестак, якія складаюць дзяржсакрэты).

Суддзя Мікалай Сянько палічыў віну мужчыны цалкам даказанай і прызначыў яму тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Каментары2

  • Железный Дровосек
    03.09.2022
    Ничего лучшего для русофобии колхозники не придумали,молодцы! Теперь здесь русских так любить будут... про колхозника и его лакеев вообще молчу.
  • Белорус
    04.09.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны6

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць