Грамадства

«Усё трымалася на маёй ініцыятыве, на маім сэрцы». Чаму закрылася крама беларускай сімволікі ў Беластоку 

Крама беларускай сімволікі закрылася ў Беластоку ў пачатку верасня. Яна адпрацавала амаль год. Сярод тавараў былі беларускія і ўкраінскія сцягі, сувеніры, байкі і майкі з нацыянальнымі беларускімі сімваламі і многае іншае. Яе стваральніца Людміла Жданко расказала выданню MOST, як у яе з’явілася ідэя афлайн-крамы і чаму бізнэс прыйшлося прыпыніць.

Людміла Жданко. Фота: Наста Уткіна / MOST

«Справы ішлі кепска»

Людміла Жданко пераехала ў Беласток яшчэ да падзей 2020 года. Аднак рэпрэсіі зачапілі яе сям’ю: сына затрымалі і збілі сілавікі падчас пратэсных акцый. У Беластоку ў лістападзе 2021 года Людміла адчыніла краму беларускай сімволікі. Па яе словах, ідэя прыйшла спантанна. Жанчыне захацелася адкрыць тое, чаго яшчэ не было, але ўсе шукалі.

«Я рабіла месца, куды могуць прыйсці беларусы, папіць кавы, паразмаўляць. Людзі маглі знайсці штосьці і для сябе».

Людміла падкрэслівае, што ад пачатку бізнэс ішоў не вельмі добра.

«Справы ішлі кепска. Усё трымалася на маёй ініцыятыве, на маім сэрцы. Гэта не быў столькі бізнэс, гэта быў занятак для душы, — дзеліцца ўладальніца крамы».

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў краме беларускай сімволікі з’явіліся тавары і з украінскай сімволікай, сцягі. Вайна паўплывала і на бізнэс, і асабіста на Людмілу. Акупацыю ў Бучы перажыў ейны бацька, а сама жанчына актыўна ўключылася ў валанцёрства.

«У апошні час людзі куплялі, у асноўным, сцягі і налепкі на аўтамабільныя нумары. Налепка каштуе два злотых, а вы разумееце, што пратрымаць бізнэс на гэтым немагчыма. Крама стала хіба музеем, куды прыходзяць паглядзець, але не набываць».

Людміла ўспамінае, што за амаль год працы крамы шмат што перажыла: «У нас скралі тры сцягі, скралі нават банэр». Вясной і летам пачаліся праблемы з бухгалтарам, яна паўгода не вяла дакументацыю.

Тым не менш, Людміла лічыць, што закрыццё крамы — цалкам яе віна.

«Я не вінавачу людзей, якія не прыходзілі, ці Польшчу, таму што ў мяне не атрымалася. Калі што, то ў мяне яшчэ застаўся тавар, ён чакае пакупнікоў».

Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST
Фота: Настасся Уткіна / MOST

Парады для тых, хто хоча адкрыць бізнэс

Галоўнае, што заўважае Людміла, — не рабіць усё аднаму. Па яе словах, можна спрабаваць, але яна на ўласным досведзе сцвярджае, што гэта амаль што немагчыма.

«Калі хочацца зрабіць бізнэс хутка і добра, то калі ласка — для гэтага ёсць спецыяльныя людзі. Лепш заплаціць гэтыя 500, 800, 1 000 злотых, чым марнаваць час. Час — гэта грошы, але яго не вярнуць. Адкрыць фірму — тры дні, закрыць — тыдзень».

Чым адрозніваецца бізнэс у Польшчы і Беларусі? Людміла мяркуе, што ў Беларусі складана рабіць бізнэс таму, што ў людзей проста няма грошай на звычайныя прадукты. Таксама жанчына адзначае, што сістэма падаткаў у Польшчы празрыстая:

«Перад адкрыццём бізнэсу, фірмы ты можаш усё падлічыць на год наперад. Ты будзеш ведаць, колькі табе трэба грошай аддаць. Ты можаш выбраць, што табе канкрэтна трэба адчыняць».

Чым Людміла займаецца цяпер

Людміла Жданко паставіла бізнэс на паўзу. Яна расказвае, што ў яе ўжо ёсць планы на будучыню: адкрыццё філіяла ўкраінскага фонду ў Беластоку. Валанцёрства ад пачатку вайны Расіі супраць Украіны забрала шмат часу, і яна хацела б працягваць сваю працу па дапамозе людзям.

«Я магу дапамагаць: аднаму, двум, траім. І ім стане лепш. Мы цяпер сядзім і размаўляем, а ў бабці з Мікалаева няма вады і ежы. Мне цяжка пра гэта думаць. Мне трэба сябе камусьці аддаваць, камусьці дапамагаць».

Каментары

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля26

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць