Улада

Прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі на парадку дня няма

3‑я сесія нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага склікання пачне сваю работу ў Мінску 2 кастрычніка.

У дзень адкрыцця сесіі палата прадстаўнікоў плануе разгледзець 12 пытанняў. У іх ліку — дэкрэт прэзідэнта аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці, змяненні і дапаўненні ў законы па пытаннях выкарыстання атамнай энергіі, банкаўскай і транспартнай дзейнасці.

Таксама дэпутаты маюць намер ратыфікаваць 2 кастрычніка міжнародныя пагадненні: аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый у дзяржавах — членах Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, аб супрацоўніцтве ў стварэнні дзяржаўных інфармацыйных сістэм пашпартна‑візавых дакументаў новага пакалення і далейшым іх выкарыстанні ў краінах СНД.

Усяго ў праекце парадку дня асенняй сесіі палаты прадстаўнікоў на гэты момант 30 пытанняў, рэкамендаваных пастаяннымі парламенцкімі камісіямі. З іх 7 законапраектаў дэпутаты будуць разглядаць у першым чытанні, 13 — у другім. У гэты спіс таксама ўваходзяць 7 міжнародных пагадненняў і 3 часовыя дэкрэты Прэзідэнта. Прапанаваны праект парадку дня сесіі не канчатковы. Ён будзе дапаўняцца іншымі законапраектамі па меры іх гатоўнасці.

савет рэспублікі на адкрыцці маючай адбыцца сесіі абмяркуе пытанні развіцця аховы здароўя ў краіне. Прадугледжваецца, што з інфармацыяй аб актуальных праблемах у гэтай сферы перад парламентарыямі выступіць міністр аховы здароўя Васіль Жарко. У першы дзень работы сесіі сенатары таксама плануюць разгледзець пытанні аб дачы згоды на назначэнне прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь суддзяў Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў, аб сумесных пасяджэннях савета рэспублікі і палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў6

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць