Грамадства11

Пасол Украіны пракаментаваў магчымасць адмены бязвізу з Беларуссю

Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім у інтэрвʼю Delfi пракаментаваў сённяшнюю навіну пра магчымае скасаванне бязвізавага рэжыму паміж Украінай і Беларуссю. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў ураду разгледзець такі варыянт, паколькі адпаведная петыцыя набрала неабходную колькасць галасоў.

«Асабіста я не падтрымліваю такую ініцыятыву», — сказаў пасол Украіны ў Беларусі.

Кізім тлумачыць гэта тым, што ўвядзенне віз з боку Украіны можа выклікаць адпаведныя захады ў адказ з боку Беларусі.

«Цяпер на тэрыторыі Беларусі шмат прыязджае ўкраінскіх грамадзян, якія бягуць з Расіі, якія спрабуюць сысці ад вайны, з акупаваных тэрыторый, у тым ліку з Крыма. Для якіх вярнуцца ва Украіну самы просты шлях — гэта ўсё-ткі праз Беларусь», — кажа ён.

Паводле пасла, беларусы даволі лаяльна ставяцца да ўкраінскіх грамадзян, якія прыбываюць на тэрыторыю Беларусі. Гэта дазваляе вырашаць пытанні з дакументамі консульскімі службамі і вяртаць людзей ва Украіну альбо пераязджаць у іншыя краіны ЕС. Гэта галоўная прычына, якую Кізім называе для нясвоечасовасці такога кроку.

Акрамя таго, увядзенне візавага рэжыму павялічыць нагрузку на дыпламатычныя службы, гэта паставіць шмат пытанняў, у тым ліку і гуманітарных.

Кізім звяртае ўвагу на тое, што Беларусь сваё прадстаўніцтва ў Кіеве закрыла, і не вяртае дагэтуль, «незразумела чаму». Гэта, паводле пасла, створыць цяжкасці ў атрыманні такой візы для тых грамадзян Украіны, які захочуць адведаць сваіх сваякоў у Беларусі.

«Я не хацеў бы цяпер капіяваць тут тое, што мы маем цяпер з Расіяй. Там быў гэты крок цалкам апраўданы. Што тычыцца Беларусі, я такой логікі тут не бачу», — кажа ён.

Каментары1

  • За адмену
    13.10.2022
    Дык ва Ўкраіну і так ня едуць зараз і мяркую ў бліжэйшыя год 5 сытуацыя ня зьменіцца.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

Новы вярхоўны лідар Ірана можа не з’яўляцца на публіцы з-за раненняў

Ва Украіне банкір апублікаваў фота кліенткі, якая праходзіла верыфікацыю «на фоне сцяга Расіі», і трапіў у скандал49

На Кацярыну Ваданосаву завялі крымінальную справу за рэабілітацыю нацызму — за фільм пра Кубэ40

«Часам кажу, што працую ў б'юці-сферы»: як беларуска грыміруе памерлых1

Вядомы беларускі топ-менеджар пахваліўся, што вывучыў французскую да ўзроўню В1 за чатыры месяцы4

Зяленскі: Украіна цяпер мае «карты», і ўсе гэта зразумелі4

Цапкала кажа, што абмеркаваў у ЗША крокі, калі праваляцца намаганні Трампа па вызваленні беларускіх палітвязняў4

У чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць футбаліст зборнай Ямайкі, гэта самы дарагі гулец першынства краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі7

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць