Эканоміка11

У Гродне будуць вырабляць RDF-паліва са смецця

У Гродне на прадпрыемстве па механічным сартаванні адкідаў з’явіцца тэхналагічная лінія па вытворчасці RDF-паліва. Пра праект гавораць ужо шэсць гадоў, але толькі цяпер падышлі да пастаўкі і наладкі абсталявання. Эколагі выступаюць супраць такога паліва: яго выраб і выкарыстанне можа быць небяспечным для здароўя і навакольнага асяроддзя. Але дзяржаўныя структуры заяўляюць, што RDF-паліва «выратуе свет», піша Hrodna.life.

RDF-паліва. Фота: cleanbin.ru

Пакуль для праекта выбіраюць падрадную арганізацыю для завяршэння будаўніцтва. Замоўца — Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама. Кошт закупкі — 700 000 рублёў. Фінансаванне бяруць з сродкаў дзяржустановы «Аператар другасных рэсурсаў». Будаўніцтва плануюць завяршыць да 13 снежня 2022 года.

У рамках завяршэння будаўніцтва адрамантуюць альбо заменяць аднавальны шродар дробнай фракцыі, сказана ў тэхнічным заданні. Таксама наладзяць лінію па вытворчасці RDF-паліва.

RDF-паліва, або Refuse Derived Fuel, — паліва, якое складаецца з пакінутых пасля сартавання адкідаў, паведамляе info.ecoidea.by.

Яго вырабляюць з адкідаў, якія застаюцца пасля адбору другаснай сыравіны і арганікі. У іх лік уваходзяць матэрыялы, якія не перапрацоўваюцца, а таксама тыя, якія перапрацоўваюцца, але моцна забруджаныя. Рэшткі здрабняюць і прэсуюць ў гранулы і брыкеты.

Адкіды перад вырабам RDF-паліва. Фота: ufa.mk.ru

Спажыўцамі RDF-паліва з’яўляюцца, перш за ўсё, цэментныя заводы і металургічныя печы. Абсталяванне такіх прадпрыемстваў дазваляе спальваць паліва пры высокіх тэмпературах, што зніжае колькасць шкодных рэчываў у выкідах. Выкарыстоўваць такое паліва пры больш нізкіх тэмпературах небяспечна для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека. Менавіта таму нельга выкарыстаць RDF-паліва ў камунальных печах і кацельнях.

На адной са стадый вытворчасці RDF-паліва павінна быць прадугледжана выманне небяспечных адкідаў, бо яны ўяўляюць небяспеку пры перапрацоўцы і траплянні ў канчатковы прадукт. Напрыклад, батарэйкі, рэшткі лекаў, градуснікі. Калі на прадпрыемстве не прадугледжаны гэты этап, то вытворчасць становіцца небяспечнай для навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека.

Эколагі раяць паменшыць колькасць адкідаў, а не «карміць» прадпрыемствы па вытворчасці RDF-паліва. У выпадку RDF небяспечным для здароўя і навакольнага асяроддзя будзе выкарыстанне паліва, а не працэс яго вытворчасці. 

Тым часам дзяржаўны партал minsknews.by у 2022 годзе кажа, што RDF-паліва «выратуе свет» і «вырашыць усе экалагічныя праблемы». У планах уладаў — два буйныя заводы па вытворчасці гэтага паліва: адзін — у Гродзенскай вобласці каля прадпрыемства «Краснасельскбудматэрыялы», другі — у Крычаве Магілёўскай вобласці. Аб’ём вытворчасці ацэньваецца ў 600 тысяч тон у год. Гэта адпавядае патрэбам цэментных заводаў.

Каментары1

  • фцф
    19.10.2022
    якія эколагі? Экадом ды іншых "нячэсных" ліквідавалі, а "чэсныя" падпішуцца на ўсё, нават на "лакальны" ядравы выбух у мэтах усеагульнага міру, дэнацкфекацыі і канчатковага ачышчэньня ад рэшткаў эка-дысыдэнства.

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

Архітэктары заклікаюць падрыхтавацца да масавага будаўніцтва з бамбуку2

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне ўпалі да мінімуму з вясны мінулага года14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку1

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць