Эканоміка

Беларускія санаторыі зарабілі на расіянах у 1,7 раза больш, чым летась

Выручка беларускіх санаторыяў ад экспарту паслуг за 9 месяцаў 2022 года вырасла на 72%. Пры гэтым колькасць іншаземцаў, якія аздаравіліся ў Беларусі, вырасла на 44%. Пра гэта паведаміў 31 кастрычніка дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, піша Office Life.

Генадзь Балбатоўскі. Фота: Office Life

У абсалютных лічбах экспартная выручка перавысіла 186 млн рублёў, у беларускіх санаторыях за 9 месяцаў адпачылі больш за 142 тыс. іншаземцаў, сказаў Генадзь Балбатоўскі на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Пры гэтым раней ён паведамляў, што 95% іншаземцаў у нашых санаторыях складаюць расейцы.

Цікава, што ў першым паўгоддзі беларускія санаторыі прынялі 72 тысячы іншаземцаў, і амаль такая ж колькасць грамадзян іншых дзяржаў аздаравіліся ў іх у трэцім квартале.

Балбатоўскі закрануў і тэму цэнаў у беларускіх санаторыях: яны, па яго словах, застануцца нязменнымі, а пуцёўкі прадаюцца па тым жа кошце, які быў да ўвядзення мараторыя на рост цэн.

Запаўняльнасць беларускіх санаторыяў захоўваецца на ўзроўні 2019 года. На найбліжэйшы месяц забраніравана больш за 80% месцаў, і нават на студзень ужо 35%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць