Меркаванні44

Свет агаломшаны

Упершыню прэмію далі не за справу, а за словы. Сусветныя СМІ каментуюць уручэнне Нобелеўскай прэміі міру Абаму.

Упершыню прэмію далі не за справу, а за словы. Сусветныя СМІ каментуюць уручэнне Нобелеўскай прэміі міру Абаму.

Барак Абама стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Ён не першы прэзідэнт, які атрымлівае прэмію менавіта ў гэтай галіне. Кіраўнік Нобелеўскага камітэту Торб’ёрн Ягланд патлумачыў рашэнне тым, што «Усё, чым заняўся Абама як прэзідэнт, а таксама тое, як моцна змяніўся з‑за яго міжнародны клімат, з’яўляецца ўжо больш чым дастатковай прычынай стаць лаўрэатам прэміі».

Аднак такое рашэнне камітэту стала прычынай шырокага розгаласу ў свеце.

Аглядальнік польскай «Газеты Выборчай» Барташ Венглярчык пракаментаваў гэтую падзею,

назваўшы яе дэградацыяй.

«Хіба першы раз у гісторыі Нобелеўскай прэміі міру лаўрэатам стаў нехта за тое, чаго яшчэ не зрабіў, але заяўляе, што зробіць. Абама мае вялікі патэнцыял, вялікія магчымасці,

але стаць лаўрэатам за планы нешта зрабіць?».

Пол Рэйнальдс з BBC таксама не хавае здзіўлення: «Прэзідэнт Абама займае сваю пасаду толькі восем месяцаў, а спадзяецца на восем год. Яго амбіцыі зрабіць свет вольным ад ядзернай зброі здольныя здзіўляць. Зразумела, што такая пазіцыя прэзідэнта Абамы была для Нобелеўскага камітэту вырашальнай».

Расbйскі «Коммерсант» прыводзіць словы кіраўніка камітэта па міжнародных справах Савета Федэрацыі Міхаіла Маргелава: «Да якой ступені раздражнення магла давесці свет адміністрацыя Джорджа Буша малодшага, што нават першыя разумныя крокі амерыканскага прэзідэнта выклікалі такую радасць сусветнай супольнасці. Якая вылілася ў прысваенне Бараку Абаму Нобелеўскай прэміі міру. Для яго гэта аванс, які прыдзецца адпрацоўваць увесь прэзідэнцкі тэрмін».

Акрамя амерыканскага прэзідэнта, на прэмію міру ў гэтым годзе прэтэндавалі прэм’ер‑міністр Зімбабвэ Морган Цвангіраі, аўганская актывістка руху за правы жанчын Сіма Самар і кітайскі дысідэнт Ху Цзя, што ўтрымліваецца ў турме за крытыку цэнтральных улад.

Нобелеўская прэмія — не першая, якую атрымаў Барак Абама за апошнія гады.

Ён з’яўляецца аўтарам кніг «Мары майго бацькі» і «Адвага надзеі». За аудыёверсію гэтых кніг у 2006 і 2008 гадах ён атрымаў прэмію «Грэмі». У красавіку 2009 года Барак Абама быў узнагароджаны літаратурнай прэміяй British Book Awards у намінацыі «Найлепшая біяграфія года» за «Мары майго бацькі».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць