Свет22

«Мы прававая дзяржава». Літоўскі МЗС усё ж не знайшоў падстаў, каб не пускаць у краіну Святлану Лабаду

Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла, што не знайшло прававых падстаў для ўнясення папулярнай у Расіі ўкраінскай выканаўцы Святланы Лабады ў спіс непажаданых асоб.

Святлана Лабада. Фота: Scanpix

Як сказаў журналістам у пятніцу віцэ-міністр Мантас Адаменас, працэдура магчымага ўключэння спявачкі ў згаданы спіс была распачатая «ў сераду, калі ў літоўскім грамадстве паўсталі пытанні аб маючых адбыцца канцэртах у Літве ўкраінскай спявачкі Лабады, якая карыстаецца неадназначнай рэпутацыяй».

«МЗС звярнуўся да сваіх партнёраў ва Украіне з просьбай даць ацэнку публічным заявам і пазіцыі спявачкі перад абліччам расійскай агрэсіі. Першыя звесткі, якія паступілі, сведчылі пра тое, што могуць быць падставы для ўнясення яе ў спіс непажаданых асоб», — сказаў віцэ-міністр.

«Але пасля вывучэння юрыдычных фактаў стала зразумела, што няма ніякіх аб'ектыўных падстаў або аб'ектыўных звестак, якія сведчаць пра тое, што згодна з дзейным у Літве законам яна можа быць уключаная ў гэты спіс персон нон-грата (…). Паколькі мы прававая дзяржава, пытанне яшчэ разглядаецца, ідзе збор матэрыялу, пасля атрымання новай інфармацыі можа быць прынята іншае рашэнне, але на даны момант падстаў для іншага рашэння няма», — дадаў віцэ-міністр.

Па словах Адаменаса, на рашэнне таксама паўплывала тое, што, як высветлілася, сёлета ў сакавіку спявачка была выключаная са спіса непажаданых асоб ва Украіне.

Хоць спявачка вяла актыўную канцэртную дзейнасць у Расіі пасля акупацыі Расіяй Крыма, а ў 2015 годзе таксама спявала 9 мая на мерапрыемстве, прысвечаным перамозе Савецкага Саюза ў Другой сусветнай вайне, пасля пачатку інтэнсіўных баявых дзеянняў сёлета ў лютым выканаўца з'ехала на Захад і хацела выступіць на дабрачынным мерапрыемстве ў Латвіі, прысвечаным падтрымцы Украіны, але арганізатары ёй не дазволілі. Акрамя таго, Лабада аказвала дапамогу пацярпелым ад расійскай агрэсіі.

Днём раней паведамлялася, што Святлана Лабада, якая планавала канцэртны тур па буйных гарадах Літвы, будзе дададзеная ў спіс непажаданых у Літве асоб. Пра гэта заяўлялі прадстаўніца міністра замежных спраў Літвы Паўліна Левіцкіце і міністр культуры Сімонас Кайрыс.

Чытайце таксама:

Што супольнага паміж Святланай Лабадой і спеваком Хабібам?

Святлана Лабада: З гэтага моманту ў мяне пачалося новае жыццё, жыццё ў пекле

Каментары2

  • Праўдару
    25.11.2022
    Прыемна, калі здаровы сэнс і верхавенства права перамагаюць
  • Трошачкі
    26.11.2022
    Ніва, вы ведаеце што прайшло ўжо 13 год з таго Еўрабачыння? Вы б яшчэ яе фота з дзяцінства знайшлі. Якога вы для артыкулу пра 40гадовую жанчыну карыстаецеся фотам дзе ёй 25-27?

    А калі па тэме, то адно з таго, чаму меня навучыў 20год, гэта тое, што інкалі з тых хто памыляўся/не цікавіўся нічым акрамя сабе і сваёй сям’і атрмыліваюцца нашмат больш яскравыя і шчырыя лідары чым з тых, хто быў ў тэме “з пачатку”. Таму мая павага Святлане;-)

Цяпер чытаюць

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі9

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

Вайсковец, якога ўпершыню эвакуявалі з баявой пазіцыі дронам, стаў Героем Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

Амерыканец два месяцы насіў у кашальку латарэйны білет, не ведаючы, што ён выйграў мільён

У мінскім метро расказалі, што рабіць у выпадку падзення на рэйкі

На пратэстах у Германіі людзей было не вельмі шмат, але давялося прымяняць вадамёты і пярцовы газ7

У верасні беларусы паставілі рэкорд па крэдытах на жыллё1

Кампанія супраць Хэлоўіна мае далёкасяжныя мэты26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі9

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць