Усяго патроху

Хлопцу, што уцёк з войска, пагражае 15 гадоў зняволення

Мінская міжгарнізонная ваенная пракуратура вядзе следства па справе 20‑гадовага А., жыхара вёскі Бубны, які 5 кастрычніка ўцёк з вайсковай часці №3310 унутраных войскаў, што пад Мінскам.

Хлопец падазраецца ў тым, што пасля ўцёкаў, спрабуючы скрасці іншамарку, траўмаваў яе гаспадара. В.а.пракурора Мінскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры Аляксандр Васілюк зазначыў, што крымінальная справа заведзена паводле арт. 207 ч.2 Крымінальнага кодэкса — «Рабаўніцтва, здзейсненае з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры».

За гэта па прыгаворы суда можна атрымаць ад шасці да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

«Затрыманы цяпер заключаны пад варту. У ходзе папярэдняга расследавання яго дзеянням будзе дадзеная прававая ацэнка. Пакуль казаць нешта канкрэтнае рана», — сказаў Аляксандр Васілюк.

На пытанне: ці будзе праводзіцца праверка ў вайсковай часці №3310 унутраных войск, з якой уцёк А., і праверка прычын такога ўчынку, Аляксандр Васілюк адказаў наступнае: «Мы ў ходзе следства, у адпаведнасці з Крымінальна‑працэсуальным кодэксам, абавязаныя выявіць прычыны і ўмовы, якія спрыялі здзяйсненню злачынства. Калі будуць падставы для праверкі вайсковай часці, пракуратура ўнясе адпаведнае Прадстаўленне яе камандаванню».

Як паведамлялася раней, 20‑гадовы жыхар вёскі Бубны Вілейскага раёна А. быў прызваны на ваенную службу летам гэтага года. 5 кастрычніка, знаходзячыся ў сутачным нарадзе ў вайсковай часці ўнутраных войск, што дыслакуецца ў вёсцы Аколіца Мінскага раёна, А. самавольна пакінуў часць, прыхапіўшы з сабой штык‑нож.

Па інфармацыі ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, уцякач у вёсцы Раўбічы, пагражаючы гаспадару аўтамабіля «Форд» расправай, спрабаваў забраць у яго машыну. Гэтага не атрымалася, нападальнік траўмаваў вадзіцеля і знік з месца здарэння.

Жыхара Бубнаў затрымалі ў Мінску 6 кастрычніка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць