Вайна

ISW: Расійскія войскі наўрад ці змогуць акружыць Бахмут у найбліжэйшы час

Расійскія сілы перабольшваюць свае дасягненні паблізу Бахмута ў Данецкай вобласці — нядаўнія заявы аб прасоўванні паблізу гэтага горада яшчэ не сведчаць пра непазбежнае яго акружэнне, лічаць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Пра тое, што расійскія войскі блізкія да акружэння Арцёмаўска (Бахмута), напярэдадні заяўляў лідар самаабвешчанай «ДНР» Дзяніс Пушылін. «Сітуацыя застаецца складанай, але адназначна нашы падраздзяленні, у прыватнасці падраздзяленне «Вагнер», яны рухаюцца наперад, — цытавала яго «РІА Навіны». — Сітуацыя аператыўнага акружэння досыць блізкая».

Здымкі з геалакацыяй паказваюць, што расійскія войскі, верагодна, захапілі некалькі вёсак, размешчаных на адлегласці ад 5 да 30 км у розныя бакі ад Бахмута. Аднак пакуль нічога не прадказвае немінучага акружэння Бахмута рускімі, лічаць эксперты ISW.

Расійскія крыніцы актыўна распаўсюджваюць ілжывыя заявы аб поспехах вакол Бахмута у рамках інфармацыйнай аперацыі з кастрычніка, і нядаўнія неабгрунтаваныя тэрытарыяльныя прэтэнзіі могуць быць часткай гэтай працяглай інфармацыйнай аперацыі, сказана ў аглядзе.

І нават калі расійскім войскам сапраўды ўдалося ўзяць пад кантроль населеныя пункты на поўдзень ад Бахмута, гэтыя поспехі не пагражаюць крытычна важным маршрутам — на Северск і Канстанцінаўку, якія служаць асноўнымі ўкраінскімі наземнымі шляхамі зносін. А пазіцыі, пра заняцце якіх заяўляе расійскі бок, вядуць наўпрост да падрыхтаваных украінскіх абарончых збудаванняў у Бахмуце і яго заходніх і паўночных вёсак-спадарожнікаў.

Расійскія войскі ў іх цяперашнім дэградаваным стане, хутчэй за ўсё, не змогуць хутка выканаць задачу па атачэнні Бахмута, рэзюмуе ISW.

Каментары

Цяпер чытаюць

Свет сачыў за самалётам з Дубая ў Тэль-Авіў— падазравалі захоп. Аказалася, пілоты пабіліся ў кабіне2

Свет сачыў за самалётам з Дубая ў Тэль-Авіў— падазравалі захоп. Аказалася, пілоты пабіліся ў кабіне

Усе навіны →
Усе навіны

Заява Трампа аб перайменаванні штучнага інтэлекту выклікала бум інтэрнэт-даменаў у Славеніі1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN13

Стваламазгавы імплант упершыню паставілі беларускаму дзіцяці. Хлопчык нарадзіўся цалкам глухім2

У Францыі пратэстуюць школьнікі. Затрыманыя больш за 160 чалавек11

У Мінску з'явіўся таямнічы тралейбус, для праезду ў якім патрэбныя два талончыкі5

Лукашэнка думае прапанаваць ЗША будаўніцтва азотнага камбіната23

Лукашэнка: Мы не хочам паўтарыць лёс Украіны59

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свет сачыў за самалётам з Дубая ў Тэль-Авіў— падазравалі захоп. Аказалася, пілоты пабіліся ў кабіне2

Свет сачыў за самалётам з Дубая ў Тэль-Авіў— падазравалі захоп. Аказалася, пілоты пабіліся ў кабіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць