Меркаванні4444

Дынько: Нам, беларусам, важна глядзець на справу «Дождя» з пазіцыі сваіх нацыянальных інтарэсаў

Рэдактар Андрэй Дынько выказаўся ў фэйсбуку на актуальную тэму апошніх дзён — сітуацыю з расійскім тэлеканалам «Дождь», які нажыў сабе праблемы з-за скандальных выказванняў у жывым эфіры аднаго з супрацоўнікаў.

Фота ілюстрацыйнае

«Дождь» у цэлым не псеўдаапазіцыйны, а рэальна апазіцыйны, іх канцэпцыя Расіі рэальна канцэпцыя еўрапейскай дзяржавы.

Але гэта ў цэлым. Асобныя работнікі «Дождя» могуць быць і кан'юнктурнікамі, і засланцамі. Персанажы тыпу Красоўскага таксама ашываліся на «Дождях», пакуль ім не сталі больш плаціць у Пуціна.

У цэлым маскоўскія апазіцыйныя эліты, магчыма, больш меркантыльныя, менш ідэйныя, чым беларускія ці чым былі польскія, украінскія ці літоўскія раней. Але таксама: не адным мірам мазаныя.

Зірніце на гераізм Навальнага, на сумленнасць Муратава, на прынцыповасць «Мемарыяла».

«Дождь» у нечым — не ведаю, асобныя работнікі яго ці кіраўніцтва таксама — ментальна не перабудаваўся. Яны ўжо не ў Маскве, але ментальна яны яшчэ часам як у Маскве, дзе ім даводзілася гаварыць «СВО», а не вайна і так далей.

Нам, беларусам, важна глядзець на справу «Дождя» з пазіцыі нацыянальных інтарэсаў нашых, а не латышскіх ці нечых яшчэ.

У нашым інтарэсе — моцныя расійскія незалежныя СМІ. «Дождь» — адзін з такіх, прычым структуры тыпу «Дождя» ты не створыш за адну ноч, гэта вырастае дзесяцігоддзямі, «Дождь» не заменіш проста так.

А і юрыдычныя калізіі, і страта «Дождем» кабельных даходаў, і сама атмасфера няпэўнасці, неабходнасць перабазавацца не ўзмацняюць «Дождь».

Таму з гледзішча нашых нацыянальных інтарэсаў гэта прыкра ўсё.

У латышоў — іншыя інтарэсы, для іх і «Дождь» перадусім расейскамоўная структура, а праблема ўласнай расейскамоўнай меншасці для іх галоўная.

Каментары44

  • Зялены Лес
    06.12.2022
    Спадару Андрэю вялiкi шацунек I падзяка!
  • Anatol Starkou
    06.12.2022
    Спачатку, дазволь НН, пару слоў не па тэме. Паважаю Андрэя. Так. На маю думку, калі б ён застаўся глаўрэдам, то НН засталася б на Беларусі. Бо мудры, хоць і не стары чалавек.
    Ну nexta вырашыў пацана паставіць замест яго. Ну пашустрала моладзь на НН па младафронтаўску, і зараз хто дзе. Хто на нарах, а хто ў замежжы.

    Не памятую ў якім гаду ў сераду, мо пяць гадоў таму, у маёй размове з беларускімі рускімі на аднаго з іх старонцы, як гэта не дзіўна, а мне было станоўча дзіўна, мяне падтрымаў толькі Андрэй Дынько. Бывае.

    А зараз па тэме. Прыблізна на 99% не згодны з табой, Андрэй. Не хочацца ў ноч пісаць дакладна па якім пунктам. Ну што латышы аднолькава адносяцца што да нас што да рускіх, спадзяюся для цябе не адкрыццё. А вось што руския (з Дажджа) мерантільныя. Ты мяне ўлыбнуў. У их няма ни Крамля, ні Масквы, ні Расеі. Яна за даляр прадалі ўсё пералічанае і прададуць больш таго расейскага. Усяго за даляр. Ці еўра. 
  • Anatol Starkou
    06.12.2022
    Спачатку, дазволь НН, пару слоў не па тэме. Паважаю Андрэя. Так. На маю думку, калі б ён застаўся глаўрэдам, то НН засталася б на Беларусі. Бо мудры, хоць і не стары чалавек.
    Ну nexta вырашыў пацана паставіць замест яго. Ну пашустрыла моладзь на НН па младафронтаўску, і зараз хто дзе. Хто на нарах, а хто ў замежжы.

    Не памятую ў якім гаду ў сераду, мо пяць гадоў таму, у маёй размове з беларускімі рускімі на аднаго з іх старонцы, як гэта не дзіўна, а мне было станоўча дзіўна, мяне падтрымаў толькі Андрэй Дынько. Бывае.

    А зараз па тэме. Прыблізна на 99% не згодны з табой, Андрэй. Не хочацца ў ноч пісаць дакладна па якім пунктам. Ну што латышы аднолькава адносяцца што да нас, што да рускіх, спадзяюся для цябе не адкрыццё. А вось што рускія (з Дажджа) меркантільныя. Ты мяне ўлыбнуў. У іх няма ні Крамля, ні Масквы, ні Расеі. Яны за даляр прадалі ўсё пералічанае і прададуць больш таго расейскага. Усяго за даляр. Ці еўра. 

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

Расіяне ўсё больш купляюць беларускія халадзільнікі і пліты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць