Здарэнні22

Жыхарам кватэр, якія пацярпелі ад пажару ў Мінску, прапанавалі часовае жыллё

Жыхарам кватэр, якія пацярпелі ад пажару ў падʼездзе дома № 4 на бульвары Шаўчэнкі, прапанавалі часовае жыллё. Аднак пакуль яны адмовіліся ад прапановы і вырашылі пераехаць да сваякоў. Аб гэтым агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун.

Жыхарам пашкоджаных агнём кватэр абяцаюць дапамогу ў рамонце, адновяць месцы агульнага карыстання, шкленне.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Пасля таго, як яна скончыць працу, у пашкоджаны падʼезд дапусцяць спецыялістаў ЖКГ, якія агледзяць памяшканні і вызначаць, што спатрэбіцца для аднаўлення.

Між тым, з ранейшага паведамлення Следчага камітэта пра здарэнне на бульвары Шаўчэнкі выдалілі сцвярджэнне, што прычына здарэння — выбух газу.

МНС паведаміла, што прычынай пажару магла стаць успышка пароў лёгкаўзгаральнай вадкасці. Пра гэта сведчаць знойдзеныя ў адной з кватэр ёмістасці, у якіх, магчыма, захоўвалася гэтая вадкасць.

Сёння ноччу ў доме на бульвары Шаўчэнкі ў Мінску адбыўся пажар. Загінулі шэсць чалавек, у тым ліку 11-гадовае дзіця. Тры чалавекі ў цяжкім стане шпіталізаваныя.

Каментары2

  • Где-то было
    17.12.2022
    Путин взрывает дома ???
  • Улад
    17.12.2022
    У кватэры на 4-м паверсе загінулі тры чалавекі: бацька, маці і 11-ці гадовая дачка. А сын 4-х гадоў - у рэанімацыі. Жадаю яму хутчэй паправіцца. А Мінгарвыканкаму - не забыцца пра сірату і вырашыць справу з гэтай кватэрай на яго карысць.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх18

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць