Грамадства11

«Вызвалення і волі зычу ўсім нам» — Марына Золатава даслала на волю вестачку

Галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава разам з калегамі была затрыманая 18 мая 2021 года ў межах крымінальнай справы супраць найбуйнейшага беларускага незалежнага партала. 

Марыну абвінавачваюць паводле арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы) і арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры). У студзені павінен пачацца разгляд крымінальнай справы.

Днямі Марына даслала паштоўку з віншаваннямі да святаў:

«А вызвалення і волі зычу ўсім нам. А таксама перамогі Дабра, Розуму і Справядлівасці. Я па-ранейшаму веру, што ўсё так і будзе. Спадзяюся, вы таксама».

Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Марына Васільеўна Золатава

Каментары1

  • Грышка
    29.12.2022
    Такія людзі, як адважная Марына Золатава, ёсьць сапраўдная душа Беларусі. Дай жа Божа ёй моцнасьці.

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць