Рознічны тавараабарот у 2022 годзе зменшыўся на 3,7% у параўнанні з 2021-м і склаў 67,5 млрд рублёў. Пра гэта паведаміў Белстат.

На долю арганізацый гандлю прыпала 63 млрд рублёў тавараабароту. Аб'ём рознічных продажаў праз арганізацыі гандлю зменшыўся на 3,1%.
Аптовы тавараабарот скараціўся на 17,8% да 137,9 млрд рублёў.
У той жа час абарот грамадскага харчавання за мінулы год вырас на 2,7% да 4,1 млрд рублёў.
-
Пілотам і праваднікам airBaltic прапанавалі звальняцца або пераводзіцца ў Папуа — Новую Гвінею
-
«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі
-
Змяніліся патрабаванні да праектавання жылых дамоў. Дазволілі большыя кватэры-студыі і памянялі нормы для санвузлоў і тамбураў
Каментары