Культура77

«Беларусьфільм» падае ў суд на Дзяржтэлерадыёфонд Расіі

Справа аб абароне правоў на фільм «Прыгоды Бураціна».

Кінастудыя «Беларусьфільм» мае намер падаць іск у Арбітражны суд Масквы на Дзяржтэлерадыёфонд Расіі аб абароне маёмасных правоў на мастацкі фільм «Прыгоды Бураціна».

Як заявіла прэс‑сакратар кінастудыі Валянціна Белякова, фільм «Прыгоды Бураціна» быў зняты на беларускай кінастудыі ў 1975 годзе і менавіта «Беларусьфільму» належаць яго маёмасныя правы. Аднак Дзяржтэлерадыёфонд Расіі, у архіў якога ў савецкі час была перададзена копія фільма, летам 2009 года ўпершыню паспрабаваў гэта аспрэчыць.

Так, некалькі гадоў таму «Беларусьфільм» прадаў правы на пракат фільма «Прыгоды Бураціна» пабочнай арганізацыі.
Сёлета Дзяржтэлерадыёфонд Расіі падаў на гэту арганізацыю іск з заявай, што тая не мае правоў на фільм. 12 жніўня Міністэрства культуры Расіі адазвала ў дадзенай арганізацыі пракатнае пасведчанне.

Прадстаўнікі нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» называюць гэта дзяржаўным рэйдэрствам з боку Дзяржтэлерадыёфонду Расіі. Яны рыхтуюць дакументы для разгляду справы ў судзе. Як лічыць Белякова, асноўныя цяжкасці пры разглядзе справы могуць быць звязаныя з тым, што фільм зняты больш за 30 гадоў таму.

Паводле яе слоў, у архівах Дзяржтэлерадыёфонду Расіі знаходзіцца прыкладна 170 фільмаў, якія зняты на «Беларусьфільме» і, значыць, з’яўляюцца набыткам Беларусі.
Карціны накіроўваліся ў Дзяржтэлерадыёфонд, бо ў савецкі час ён быў цэнтральнай арганізацыяй па захоўванні фільмаў з усіх рэспублік СССР.

Законнае вяртанне нацыянальнай інтэлектуальнай уласнасці — пытанне міждзяржаўнае, яно патрабуе актывізацыі намаганняў з боку адпаведных дзяржаўных органаў і службаў, лічаць прадстаўнікі «Беларусьфільма». Паводле іх меркавання, да гэтага часу праблема вырашаецца вельмі павольна.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў20

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА4

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце1

Навукоўцы вызначылі адну дэталь, якая істотна павышае ўвагу да вашага профілю ў дадатку для знаёмстваў

Фёдар Паўлючэнка настойвае: Мельнікава выглядае як чалавек пасля цяжарнасці26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў20

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць