Грамадства

Вынесеныя прысуды актывістам «Партнэрства»

Мікола Астрэйка асуджаны на 2 гады калёніі, Цімох Дранчук — на 1 год калёніі, Эніра Браніцкая і Аляксандар Шалайка — на паўгода арышту.

4 жніўня а 15-й гадзіне суд Цэнтральнага раёну Менску вынес прысуды актывістам незарэгістраванай ініцыятывы «Партнэрства». Мікола Астрэйка асуджаны на 2 гады калёніі агульнага рэжыму, Цімох Дранчук — на 1 год калёніі агульнага рэжыму, Эніра Браніцкая і Аляксандар Шалайка — на паўгода арышту. Нагадаем, што ўсе яны былі арыштаваныя сёлета 21 лютага.

Нягледзячы на ранейшыя запэўніваньні, журналістаў у суд не пусьцілі. Дазволілі ўвайсьці дыпляматам, сваякам і тым, каго сваякі папярэдне ўнесьлі ў сьпіс.

На ганку пад залевай сабраліся каля 40 чалавек, некаторыя чакалі вынясеньня прысуду з паловы на 11-ю раніцы. Зараз з суду выводзяць асуджаных, сабраныя вітаюць іх аплядысмэнтамі і воклічамі падтрымкі. Амапаўцы патрабуюць прыбраць фотакамэры.

Маці плачуць.

На ганку пад залевай некаторыя чакалі вынясеньня прысуду з самай раніцы.

Сярод сабраных быў Анатоль Лябедзька

Цімоха Дранчука выводзяць з залі суду

Фота Андрэя Лянкевіча

Каментары

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць