Грамадства22

У Гродне стары сабака месяц чакаў гаспадара каля шлагбаума. І дачакаўся

Гродзенскі блог s13.ru сёння апублікаваў гісторыю пра сабаку, які ўжо месяц жыве на ўскраіне горада, каля шлагбаума гродзенскага аэраклуба непадалёк ад Юбілейнага возера. Сабаку раней бачылі там з гаспадаром, і ён выглядаў шчаслівым, але пазней чамусьці застаўся адзін. Пасля публікацыі лёс сабакі імгненна змяніўся да лепшага.

Ужо неўзабаве пасля публікацыі з'явіўся каментарый: «Сабака паехаў у вёску, дзе доўгі час жыў».

Рэдакцыя блога звязалася з аўтарам гэтага каментарыя, які расказаў ёй пра нялёгкі лёс гэтага старога сабакі.

Колькі дакладна гадоў Будулаю, не ведае ніхто. Ды і мянушку гэтую далі сабаку ўсёй вёскай, таму што жыў ён нібы цыган: ніколі толкам не меў дома і сапраўднага гаспадара, часта бадзяўся, а на старасці гадоў яго і зусім выкінулі.

Будулай быў «ахоўнікам» ачышчальных збудаванняў аднаго з гродзенскіх прадпрыемстваў.

«Адзін з вартаўнікоў прывёў яго на гэты аб'ект. Але Будулай быў пераборлівы: не кожны ахоўнік яму быў па душы. Калі яму не падабаўся хтосьці з работнікаў, вяртаўся да нас у вёску. Яго ўсе тут любілі. У кожным двары было па місцы для яго, — расказвае дзяўчына. — Потым зноў вяртаўся да сябе на аб'ект. А потым ён знік».

Як стала вядома пазней, прыйшло сакрэтнае распараджэнне — прыбраць сабак з прадпрыемства. І яго «гаспадар» нічога лепшага не прыдумаў, як вывезці старога сабаку кудысьці падалей.

«Былі два сабакі — аўчарка і Будулай. Аўчарку, здаецца, прыстроілі ў новыя рукі, а Будулая проста выкінулі».

З-за раптоўнага знікнення сабакі перажывалі ўсёй вёскай, але ніхто не ведаў, дзе менавіта цяпер ён знаходзіцца.

«Мы яго шукалі ўсюды, але ўсё дарэмна. А калі прачыталі нататку пра яго на сайце, адразу за ім і паехалі», — не хаваючы шчаслівых эмоцый, кажа дзяўчына.

У вёсцы сабаку чакалі ўсе. А той, убачыўшы блізкіх яму людзей, радасна віхляў хвастом.

Падобна на тое, што тулянні кінутага сабакі скончаныя. Наперадзе яго, хочацца спадзявацца, чакае шчаслівая старасць у клопаце і любові.

Каментары2

  • Вольга
    09.02.2023
    Каб яшчэ і Беларусі такога дачакацца.
  • Максим Дизайнер
    10.02.2023
    Этому вартаунику колхозному морду надо набить, как минимум, за такое. Труженник, мля.

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Ад каравая ў Расіі да кайданкоў у Маямі: за сэксуальны гвалт арыштаваныя скандальныя браты Тэйт1

Чаму многія людзі не любяць есці насякомых: ДНК дала адказ, які сягае на 9000 гадоў у мінулае4

Вогненны матч за трэцяе месца: каманды забілі дзесяць мячоў11

Зяленскі правёў кансультацыі з камандзірамі карпусоў і доўга размаўляў з Фёдаравым. Фёдараў: Дыялог ёсць, веру, што ўсё ўдасца1

У 100 гадоў памерла дачка жанчыны, якая нібыта вышыла арнамент для сцяга БССР. А бацька яе загінуў падчас сталінскіх рэпрэсій2

Святлана Ціханоўская наведала фэст Tutaka ФОТЫ2

Дым ад знішчанага складу Wildberries пад Масквой расцягнуўся на 250 кіламетраў7

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты9

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць