«Утрымліваюць у закладніках». Непаўналетняга брата адміністратара @belzhd_live вярнулі ў СІЗА
Адміністратар тэлеграм-канала «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» пасля амаль трохтыднёвай паўзы зноў выйшаў на сувязь і апісаў у канале, якая цяпер сітуацыя са зняволеннем сілавікамі ў якасці помсты ягонага 15-гадовага брата.

Паводле гэтага паведамлення, нічога добрага ў цяперашняй сітуацыі няма, падлетак фактычна ўзяты ў закладнікі. Ён адпраўлены ў СІЗА на Валадарскага, яму выстаўлена абвінавачванне па крымінальнай справе, па якой пагражае тэрмін зняволення ад 3 да 10 гадоў.
З 17 студзеня падлетак знаходзіўся ў ІЧУ, пасля быў пераведзены ў спецыяльны дыспансер Следчага камітэта, а з учарашняга дня ўтрымліваецца ў СІЗА. Ён увесь час знаходзіцца пад прэсам, паводле інфармацыі старэйшага брата, з яго імкнуцца выбіць патрэбныя паказанні. Адвакаты доўгі час да хлопца не дапускаліся, бацькам адмаўлялі ў сустрэчы.
Адміністратар канала заклікае ўсю грамадскасць цывілізаваных краін, усе СМІ і ўсіх журналістаў, праваабарончыя арганізацыі і грамадскіх дзеячаў, усіх неабыякавых не пакінуць без увагі і аддаць шырокай агалосцы тое, што адбываецца, лічачы, што міжнародны ціск можа змяніць сітуацыю.
Сам жа на патрабаванні сілавікоў ён паддавацца не збіраецца, як і весці з імі перамовы. «З тэрарыстамі перамовы бессэнсоўныя!» — заяўляе адміністратар, маючы намер працягнуць весці канал.
Чытайце таксама:
На 15-гадовага брата адміна канала чыгуначнікаў завялі крымінальную справу
-
«Не марнуйце час». Кампанія праехала 22 кіламетры ў рэстаран пад Гроднам, заплаціла за ўваход у яго, але засталася галоднай
-
27 мігрантаў паспяхова перайшлі беларуска-літоўскую мяжу, але засвяціліся на камеры літоўскіх паляўнічых ВІДЭА
-
«Мы ўжо не постсавецкае грамадства». Алесь Бяляцкі выступіў на Нобелеўскай канферэнцыі
Каментары