Грамадства11

Жыхару Рагачоўскага раёна, які адбывае пакаранне, выставілі новае абвінавачванне па дзевяці артыкулах

У Гомельскім абласным судзе прызначаная дата разгляду новай крымінальнай справы, заведзенай супраць палітзняволенага жыхара пасёлка Ільіч Рагачоўскага раёна Андрэя Сцепанькова, паведамляе «Вясна».

Андрэй Сцепанькоў

Судовы працэс пачнецца 26 красавіка і будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Піскуноў.

Андрэю Сцепанькову выставілі новыя абвінавачанні і іх значна болей чым было падчас першага суда:

  • ч. 1 і ч. 2 арт. 367 — паклёп у дачыненні да Лукашэнкі;
  • ч. 3 арт. 203-1 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных;
  • ч. 1 арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
  • ч. 3 арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 188 — паклёп;
  • арт. 369-1 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
  • арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
  • ч. 1 арт.130 — распальванне іншай сацыяльнай варожасці;
  • ч. 1 арт. 368 — абраза Лукашэнкі.

Андрэй Сцепанькоў быў затрыманы 16 верасня 2021 паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза суддзі ці народнага засядацеля) і ч. 1 арт. 368 КК (абраза Аляксандра Лукашэнкі) і змешчаны ў СІЗА-3 г. Гомеля.

1 верасня 2022 г. адбыўся разгляд справы: палітвязень быў прызнаны вінаватым і асуджаны да 2 гадоў і 6 месяцаў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Спроба абскардзіць прысуд у Гомельскім абласным судзе не прынесла плёну.

9 лістапада Андрэя этапавалі ў шклоўскую ПК №17.

Пачынаюць судзіць выкладчыка Дзмітрыя Юртаева. Яго прымушалі на камеру чытаць вершы

За адміністраванне чата мінчуку далі гады няволі

Праваабаронцы паведамляюць пра рэйды сілавікоў і затрыманні ў Пінску і Пружанах

Каментары1

  • Гамон
    14.04.2023
    Гамон, з такой колькасцю можна і ня выйсці да канца жыцця

Цяпер чытаюць

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік8

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік8

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць