Грамадства1111

Тры беларускі адкрылі за мяжой агенцтва па камунікацыях

Грамадскія актывісткі Настасся Рагатко, Аляксандра Логвінава і Настасся Касцюгова паведамілі, што запускаюць StratComLab — лабараторыю стратэгічнай камунікацыі. На іх думку, новая структура можа ўзмацняць усю беларускую актыўнасць за мяжой: палітычных актараў, ініцыятывы, некамерцыйныя арганізацыі і медыя.

Злева направа: Настасся Касцюгова, Аляксандра Логвінава, Настасся Рагатко

«Мы нарэшце давялі да ладу ідэю, якая даўно нарадзілася. Мы працягваем займацца тым жа, чым займаліся — дапамагаем фармуляваць ідэі і расказваць іх людзям. Але калі раней мы рабілі гэта толькі ў рамках Офіса Святланы Ціханоўскай, то цяпер мы запускаем StratComLab» — напісала ў фэйсбуку Настасся Рагатко.

Новаствораная лабараторыя ўжо мае свой сайт.

Настасся Рагатко таксама паведамляе, што хоць ад пачатку сакавіка стваральніцы StratComLab не працуюць у офісе, яны ўсё ж такі працягваюць з ім супрацоўнічаць. А фармат працы змяніўся, «каб зрабіць яе больш эфектыўнай і ствараць асяроддзе для росту і развіцця беларускага медыяполя, яго формы і змястоўнага напаўнення». 

Каментары11

  • Злы
    20.04.2023
    Яшчэ адна эмігранцкая структура, што будзе сядзець на грантах і імітаваць бурлівую дзейнасць?
  • Дарадца-элект
    20.04.2023
    Якая ганьба так падаваць інфармацыю. У іх развальваецца Офіс Ціханоўскай, а пішуць нібыта нейкія “тры беларускі” адчынілі нейкую агенцыю.

    Чакаем загаловак “Беларуска адчыніла пяльменную” замест “Ціханоўская падала ў адстаўку”!
  • Гэта тыя
    20.04.2023
    якія падставілі людзей з ЧКБ?

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу33

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць