Вярхоўная Рада Украіны 2 мая прыняла пастанову «Аб выкарыстанні палітычным рэжымам Расійскай Федэрацыі ідэалогіі рашызму, асуджэнні прынцыпаў і практык рашызму як таталітарных і чалавеканенавісніцкіх».

Дэпутаты Вярхоўнай Рады сабралі ў тэксце дакумента азначэнні і характарыстыкі цяперашняй расійскай улады, якія давалі, спрабуючы навукова растлумачыць гэтую з'яву, як украінскія, так і заходнія гісторыкі, публіцысты ды культуролагі і звялі іх да высновы, што рашызм — гэта сучасны расійскі фашызм.
«Жорсткая, несправакаваная вайна Расіі супраць Украіны адкрыла ўсяму свету рэальную сутнасць палітычнага рэжыму Уладзіміра Пуціна як неаімперскую, таталітарную дыктатуру, якая наследуе найгоршую практыку мінулага і ўвасабляе ідэі фашызму і нацыянал-сацыялізму ў сучаснай версіі расійскага фашызму (рашызму)», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да пастановы.
Украінскія дэпутаты спадзяюцца, што гэты дакумент дазволіць з часам сфармаваць адзіны падыход міжнародных інстытутаў да расійскай палітыкі, якая стала абгрунтаваннем агрэсіі супраць Украіны.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары