УСУ прасунуліся на бахмуцкім кірунку, у горадзе не страчана ніводнай пазіцыі — Маляр
Намесніца міністра абароны Ганна Маляр паведаміла, што ўкраінскія абаронцы на гэтым тыдні не страцілі ніводнай пазіцыі ў Бахмуце, а таксама пацвердзіла інфармацыю аб прасоўванні УСУ на 2 км на бахмуцкім кірунку, піша «Украінская праўда».

«Ворагу не ўдалося рэалізаваць свае планы; вораг панёс вялікія страты жывой сілы; нашы абаронцы прасунуліся на бахмуцкім кірунку наперад на 2 км; ніводнай пазіцыі ў Бахмуце на гэтым тыдні мы не страцілі».
Маляр адзначыла, што вораг на бахмуцкім кірунку «хваліць сябе, распавядае пра нібыта поспех і прыдумляе сюжэты аб украінскім вайсковым камандаванні».
На яе думку, акупанты распаўсюджваюць ілжывую інфармацыю пра недахоп зброі, як мяркуецца, каб апраўдаць рэальную сітуацыю.
10 мая камандуючы Сухапутнымі войскамі УСУ Аляксандр Сырскі паведаміў, што ўкраінскія абаронцы змаглі правесці эфектыўныя контратакі на бахмуцкім кірунку, у выніку чаго акупанты на асобных участках адступілі на адлегласць да 2 км.
Раней уладальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын заявіў, што існуе вялікая рызыка акружэння яго наймітаў у Бахмуце, так як флангі, якія ўтрымліваюцца расійскім вайскоўцамі, трашчаць.
Чытаць таксама:
Украінскім войскам удалося прарваць пазіцыі расійскай арміі пад Бахмутам — расійскія ваенкары
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары