Міжнародны паралімпійскі камітэт адмяніў ранейшае прыпыненне сяброўства ў ім Беларусі і Расіі
Апеляцыйны трыбунал Міжнароднага паралімпійскага камітэта задаволіў скаргі Паралімпійскіх камітэтаў Беларусі і Расіі на сваё адхіленне, аднак рашэнне не прымаць заяўкі на спаборніцтвы ад беларускіх і расійскіх спартсменаў пакуль застаецца ў сіле.

«Сяброўства абодвух нацыянальных Паралімпійскіх камітэтаў у МПК было прыпынена на пазачарговай Генеральнай асамблеі ў лістападзе 2022 года. Апеляцыйны трыбунал задаволіў апеляцыі НПК Расіі і НПК Беларусі на прыпыненне сяброўства з тэхнічных прычын. Рашэнне МПК не прымаць заяўкі ад спартсменаў з НПК Расіі і НПК Беларусі на міжнародныя параспаборніцтвы застаецца ў сіле», — гаворыцца ў прэс-рэлізе МПК.
У арганізацыі дадалі, што пытанне аб прыпыненні членства нацыянальных Паралімпійскіх камітэтаў Расіі і Беларусі будзе зноў разгледжана Генеральнай асамблеяй.
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
«Запрасіў мяне на спатканне і прыехаў на яго з пакетам памідораў замест кветак». Што ўспамінаюць пра Яна Памедора Рэуцкага, адміна шматтысячнай суполкі беларусаў Польшчы
Каментары