Вайна22

«Гэта будзе здрада». Залужны не даў падарваць масты ў Кіеве на пачатку расейскага ўварвання

Расейцы не змаглі высадзіць дэсант з ваеннай тэхнікай у Гастомелі, аднак узялі ў аператыўнае акружэнне Чарнігаў, імкліва прасоўваліся па Сумшчыне і з дня на дзень маглі выйсці на левабярэжныя прыгарады Кіева.

Валерый Залужны. Фота Efrem Lukatsky / AP 

Галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны Валерый Залужны ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну і спробы атачэння Кіева не даў згоды на падрыў мастоў у сталіцы. Па даных Украінскай службы BBC, размова пра гэта ўзнікла 26 лютага 2022 года.

На трэці дзень поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну ўжо было відавочна, што план расейцаў «захапіць Кіеў за тры дні» праваліўся, аднак яны падышлі вельмі блізка да сталіцы.

Расейцы не змаглі высадзіць дэсант з ваеннай тэхнікай у Гастомелі, аднак яны ўзялі ў аператыўнае акружэнне Чарнігаў, імкліва прасоўваліся па Сумшчыне і з дня на дзень маглі выйсці на левабярэжныя прыгарады Кіева.

Публічна ўлады заклікалі ўкраінцаў не панікаваць, аднак паміж сабой ва ўрадзе пачалі актыўна абмяркоўваць ідэю падарваць усе кіеўскія масты, каб затрымаць расейскую армію перад Дняпром і не дапусціць ворага да ўрадавага квартала.

Тады адзін з высокапастаўленых чыноўнікаў набраў тагачаснага кіраўніка СБУ Івана Баканава і патрабаваў, каб той загадаў сваім спецназаўцам падарваць масты і адрэзаць левы бераг Дняпра ад правага.

Сітуацыя была складанай. Баканаў патэлефанаваў да галоўнакамандуючага УСУ генерала Валерыя Залужнага. Той яго выслухаў і без ваганняў адказаў: «Падарваць масты? Ні ў якім разе! Гэта будзе здрада тым, хто застаўся на левым беразе Дняпра — і ваенным, і цывільным».

Чытайце таксама:

Залужны: Прыйшоў час вяртаць сваё

«Не хапала сілы». Залужны згадаў, што давяло яго да слёз з пачатку расійскага ўварвання

Залужны пра перамогу Украіны: Замала толькі вызвалення акупаваных тэрыторый

Каментары2

  • Чаркашкварка
    14.06.2023
    Ну усе правiльна, навошта падрываць масты проста так, вось калi б яны былi на мастах, то тады. А у горадзе з iх зрабiлi бы й увогуле фаршыраваныя катлеты. Усё ужо ж праходзiлi раней. Гарадскiя баi гэта жах для акупантау. Яны бы нават i самi не пайшлi у Кiеу, гэта для iх смерць, але ж мазаiчны паудурак лiчыу што Кiеу яны увозьмуць за тры днi.трэба ж якi хворы iдыёт...
  • mikola ramanau
    14.06.2023
    Trymaisja UKRAINA ! MY z VAMI !

Цяпер чытаюць

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?3

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскай вобласці арыштавалі гной1

Мінпрыроды хоча, каб раённыя чыноўнікі не забаранялі купацца ў вадаёмах без тлумачэння

На беразе Мінскага мора зносяць Riviera Country Club5

Пасля расійскіх удараў ва Украіне амаль не засталося лакаматываў5

Новы фільм Тома Круза «Дыгер» праваліўся ў пракаце7

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ41

Пяць метраў асманскай вязі. У Варшаве паказалі ўнікальны мірны трактат, за які сваім жыццём заплаціў найвялікшы вайскавод ВКЛ Ян Караль Хадкевіч10

МЗКЦ паставіць расійскай абароннай кампаніі шасі для ракетных комплексаў5

Абвешчаныя першыя нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?3

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць