Эканоміка11

Беларусь увяла забарону на ўезд прычэпаў і паўпрычэпаў з Польшчы

У Беларусі змянілі фармулёўку забароны на ўезд транспартных сродкаў, зарэгістраваных у ЕС. Гэта зроблена пастановай урада ад 19 чэрвеня, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале. Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён.

Чарга з грузавікоў перад мяжой

Раней фармулёўка гучала так:

«Устанавіць забарону на перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у дзяржавах — сябрах ЕС».

Цяпер жа яе пашырылі да наступнай:

«Устанавіць забарону на перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

  • грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у дзяржавах — сябрах Еўрапейскага саюза;
  • прычэпаў (паўпрычэпаў), зарэгістраваных у Рэспубліцы Польшча;
  • легкавых аўтамабіляў, якія маюць рэгістрацыю ў Рэспубліцы Польшча і якія ажыццяўляюць міжнародную перавозку ў адпаведнасці з індывідуальнымі накладнымі або міжнароднымі таварна-транспартнымі накладнымі «CMR».

***

З 1 чэрвеня 2023 года Польшча ўвяла поўную забарону на перамяшчэнне праз беларуска-польскую мяжу ўсіх відаў беларускіх і расійскіх грузавых аўтатранспартных сродкаў, у тым ліку прычэпаў і паўпрычэпаў.

23 лютага 2023 года міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што Польшча пачала «прэвентыўнае пашырэнне мер бяспекі» на мяжы з Беларуссю і Расіяй. А 9 сакавіка палякі пасля ўзвядзення ўмацаванняў на мяжы з расійскай Калінінградскай вобласцю перайшлі і да абсталявання мяжы з Беларуссю.

Каментары1

  • Нпенпкн
    22.06.2023
    Каліноўцы адменяць гэтую “пастаноау”.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць