Свет22

У аўторак распачынаецца працэс «Лех Валенса супраць Леха Качыньскага»

24 лістапада пачнецца працэс паміж былым і цяпешнім прэзідэнтам Польшчы.

Лех Валенса патрабуе ад Качыньскага адмовіцца ад яго словаў наконт таго, што лідэр «Салідарнасці» — агент Службы бяспекі (тайнай паліцыі Польскай Народнай Рэспублікі ў 1956‑1989 гг.), а таксама выплаты 100 тыс. злотых (каля 34 тыс. даляраў) маральнай кампенсацыі, паведамляе wyborcza.pl.

Падстава позвы — інтэрв’ю Качыньскага ў чэрвені 2008 г. польскаму тэлеканалу Polsat. Размова тычылася кнігі гісторыкаў Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП) Славаміра Цэнцкевіча і Пятра Гантарчыка «СБ і Лех Валенса» («SB a Lech Wałęsa»),

дзе яны напісалі, што ў першай палове 70‑х Валенса мог быць агентам гданьскай СБ пад мянушкай «Болек».

На словы журналісткі канала, што Валенса — найвялікшы польскі аўтарытэт і не варта накідвацца на яго такім чынам, Качыньскі заявіў, што «дэмакратычнаму грамадству трэба ведаць праўду, нават каля яна горкая». Ён дадаў, што пра мінулае Валенсы ў СБ ён ведае незалежна ад кніжкі гісторыкаў, якую яшчэ не чытаў.

Валенса ж шматразова абвяргаў той факт, што быў «Болекам». Ён падкрэсліваў, што з дакументаў ІНП вынікае, што назву «Болек» мела праслухоўка, устаноўленая на месцы ягонай працы, а пасля — усе сабраныя СБ матэрыялы, звязаныя з ім.

Прэм’ер‑міністр Польшчы Дональд Туск заявіў тады, што прэзідэнт Качыньскі павінен саромецца слоў пра Валенсу, як пра агента «Болека»

Праз пару дзён пасля інтэрв’ю Качыньскага, Валенса даслаў ліст прэзідэнту, у якім заклікаў адмовіцца ад «ганебнай» заявы. Але ніякай рэакцыі не было, таму Валенса быў вымушаны звярнуцца ў суд.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго3

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго3

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць