Здарэнні

У Гомелі супрацоўнікі МНС сабралі і абясшкодзілі каля 1,5 кг ртуці

У Гомелі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сабралі і абясшкодзілі каля 1,5 кг ртуці.

Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, першае паведамленне паступіла 21 лістапада ад жыхароў вуліцы Чарнігаўскай Гомеля аб тым, што на глебе плошчай каля 1,5 кв. м разліта ртуць. Ратавальнікі сабралі каля кілаграма небяспечнага металу, была праведзена апрацоўка тэрыторыі хлорным жалезам. У гэты ж дзень з УУС паступіла паведамленне аб тым, што па вуліцы Урыцкага абласнога цэнтра на тратуары разліта ртуць у вялікай колькасці.

Супрацоўнікі МНС сабралі тут каля 400 грамаў ртуці, асфальт апрацавалі вапнавым растворам. Праваахоўныя органы праводзяць праверку па фактах небяспечных знаходак і высвятляюць, як ртуць аказалася на вуліцы.

За выхадныя ў Мазыры і Гомелі былі выклікі наконт разбітых градуснікаў, з пачатку гэтага года супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС 1.437 разоў выязджалі на мерапрыемствы па дэмеркурызацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Капітан зборнай Марока адмовіўся ад трафею Кубка Афрыкі паcля парады маці2

Рыта Дакота анансавала канцэртны тур для эмігрантаў1

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць