Свет99

Украінскі дэпутат з'ездзіў у «камандзіроўку» на Мальдывы, яго пазбавяць мандата

У Вярхоўнай Радзе зарэгістравалі праект пастановы аб пазбаўленні мандата народнага дэпутата ад партыі «Слуга народа» Юрыя Арыстава. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце ўкраінскага парламента. Правініўся дэпутат тым, што нядаўна стала вядома пра ягоны адпачынак на Мальдывах.

Юрый Арыстаў. Фота: Facebook

Юрый Арыстаў не проста дэпутат, а намеснік кіраўніка камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях нацбяспекі, абароны і разведкі.

24 ліпеня выданне «Слідство.Інфо» паведаміла, што Арыстава ў сярэдзіне ліпеня заўважылі ў пяцізоркавым гатэлі Waldorf Astoria Maldives, размешчаным на прыватным востраве Ітхаафушы на Мальдыўскіх астравах.

Журналісты патэлефанавалі ў гатэль, дзе ім пацвердзілі, што Арыстаў сапраўды быў іх госцем, але ўжо выселіўся.

Пасля гэтага кіраўнік фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія заявіў, што ініцыюе пытанне аб неадкладным прыпыненні сяброўства Арыстава ў фракцыі. Ён дадаў, што запытаў усе дакументы па камандзіроўках і ў выпадку пацвярджэння запатрабуе ад дэпутата складання мандата. Увечары 25 ліпеня Арыстаў падаў у парламент адпаведную заяву.

На наступны дзень Служба бяспекі Украіны паведаміла, што ў дачыненні да дэпутата заведзена крымінальная справа па артыкуле аб службовым падлогу (частка 1 артыкула 366 КК Украіны). У ведамстве заявілі, што для нелегальнага выезду за межы Украіны былі ўнесены хлуслівыя звесткі ў афіцыйныя дакументы, у прыватнасці, адносна тэрміну, мэты і краіны «службовай камандзіроўкі». У кватэры дэпутата правялі ператрус, падчас якога знайшлі замежны пашпарт з адзнакамі пра паездку на Мальдывы.

Скандал з Арыставым згадаў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце 25 ліпеня. Ён адзначыў, што

«некаторым асобам здаецца, што вайна дзесьці там, дзесьці далёка ад іх, як быццам купал Вярхоўнай Рады, або сцены нейкіх кабінетаў, або пералік нейкіх паўнамоцтваў могуць закрыць ад рэальнасці».

У студзені 2023 года Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны забараніла выезд чыноўнікам за мяжу. Згодна з рашэннем РНБА, у перыяд мабілізацыі і ваеннага становішча дзяржслужбоўцы могуць выязджаць за межы Украіны толькі ў службовыя камандзіроўкі.

Незадоўга да гэтага намеснік генпракурора Украіны Аляксей Сіманенка, які ў канцы чэрвеня 2022 года ездзіў у адпачынак у Іспанію, напісаў заяву аб звальненні. Паводле звестак «Украінскай праўды», калі пра адпачынак Сіманенкі стала вядома грамадству, яго папрасілі пайсці ў адстаўку.

Каментары9

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    26.07.2023
    Дла каго -- вайна, а для каго і -- маць радна!
  • Axel Justas
    26.07.2023
    Так, браты-ўкраінцы, наязджайце на беларусаў, дэманструйце сваю пагарду, кпіце са шкарпэтак на лаўках. Бо вы ж ўсе такія чыстыя-правільныя...
  • Халява это наше всё!
    26.07.2023
    Там все такие.

Цяпер чытаюць

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію6

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму не плануе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі2

Meta аштрафавалі на 25 мільярдаў даляраў за падман карыстальнікаў сацсетак наконт абароны іх даных4

Нобелеўскі лаўрэат чакае з'яўлення штучнага інтэлекту чалавечага ўзроўню ўжо праз два-тры гады. Што зможа разумная тэхніка?4

Трамп пра завяршэнне вайны ва Украіне: Мы цяпер бліжэйшыя да гэтага, чым калі-небудзь раней19

Стала вядома, што за новы будынак для БДУ паставяць у цэнтры Мінска12

Уіткаф заявіў пра дасягнуты прагрэс у перамовах з Пуціным4

Легендарны гродзенскі футбаліст трапіў пад крыміналку

У Мядзеле проста пад вокнамі заўважылі грацыёзных казуль ВІДЭА5

«Палова групы — са слязамі на вачах». Беларуска арганізуе незвычайныя падарожжы — ад сустрэчы з кітамі да сафары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію6

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць