Свет33

У Саудаўскай Аравіі пачынаюцца перамовы аб мірным урэгуляванні ва Украіне. Без удзелу Расіі

У Саудаўскай Аравіі ў суботу, 5 жніўня, пачынаюцца двухдзённыя перамовы аб мірным урэгуляваньні ва Украіне. Расію на сустрэчу ў Джыдзе не запрасілі, піша Бі-бі-сі.

Фота: AP Photo/Amr Nabil, File

Адсутнасць Расіі тлумачыцца тым, што падчас перамоваў будуць абмяркоўвацца ўмовы міру, якія Масква лічыць непрымальнымі. Гаворка ідзе пра ўмову перадачы Украіне тэрыторый у межах 1991 года.

У перамовах бяруць удзел прадстаўнікі Украіны, краін Захаду, а таксама прадстаўнікі краін, якія развіваюцца. Усяго на сустрэчы будуць прысутнічаць прадстаўнікі каля 40 краін, у тым ліку ЗША, Кітая, Індыі, Бразіліі, Інданезіі, Егіпта, Мексікі, Чылі і Замбіі.

Сустрэча ў Джыдзе — гэта працяг перамоўнага працэсу, пачатага пры канцы чэрвеня ў Капенгагене. Тады на сустрэчы ў сталіцы Даніі прадстаўнікі Украіны, краін G7 і краін «глабальнага Поўдня» абмяркоўвалі «далейшую імплементацыю ўкраінскай формулы міру», прапанаваную прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Гэтая формула сярод іншага прадугледжвае перадачу Украіне тэрыторый у межах 1991 года і выплату Расіяй рэпарацый.

На перамовах у Джыдзе таксама будзе прысутнічаць прадстаўнік Кітая — спецыяльны прадстаўнік урада Кітая па пытаннях Еўразіі Лі Хуэй. На сустрэчы ў Капенгагене прадстаўніка КНР не было.

Раней амерыканскае выданне The Wall Street Journal са спасылкай на заходніх дыпламатаў пісала, што Саудаўская Аравія была абраная як месца правядзення саміту, паколькі заходнія краіны спадзяваліся на прысутнасць прадстаўніка Кітая. Пекін падтрымлівае цесныя адносіны як з Расіяй, так і з Саудаўскай Аравіяй.

Каментары3

  • Карл
    05.08.2023
    Аб мірным урэгуляваньні, не аб ваенным. Дзеля чаго б там русы мелі браць удзел??
  • mikola
    05.08.2023
    Velmi  dobra ! Tolki ci Raseia pagadzica  z vynikam ?
  • Бобр
    06.08.2023
    Скорее это не переговоры, а уговоры или принуждение Украины умерить запросы как по помощи, так и по претензиям к России. Война в долгую, приносит миру проблем.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць