Здарэнні1111

У Польшчы затрымалі беларуса з пашпартам грамадзяніна свету

У аэрапорце польскіх Катавіцаў памежнікі затрымалі 31-гадовага грамадзяніна Беларусі, які падаў у якасці пасведчання асобы пашпарт грамадзяніна свету (World Passport), выдадзены яму нібыта Сусветным урадам. Мужчына сцвярджаў, што гэты дакумент дае яму права свабодна перасоўвацца па тэрыторыі краін ААН. Пра інцыдэнт паведаміла Сілезскае памежнае ўпраўленне, піша Most.

Фота: Slaski.strazgraniczna.pl

Пацвярджаючы сапраўднасць свайго пашпарта, беларус падаў дакумент з надпісам «легалізацыя міжнароднага дакумента, які сведчыць асобу», выдадзены на трох мовах. Сярод іншага на ім быў штамп Мазавецкай ваяводскай управы. Сапраўднасць гэтых пячатак таксама выклікала сумневы ў польскіх памежнікаў.

У размове мужчына расказаў пра свае планы на адпачынак: ён збіраўся ляцець у Егіпет і паказаў ужо набыты квіток на самалёт і пацвярджэнне браніравання гатэля. Паколькі іншых дакументаў, якія б пацвярджалі законнасць перасячэння мяжы і знаходжання ў Польшчы, беларус не падаў, яго затрымалі.

Пашпарт грамадзяніна свету выдаецца некамерцыйнай арганізацыяй «Сусветны ўрад грамадзян свету», якая сапраўды пазіцыянуе яго як дакумент для міжнародных паездак. Тым не менш, нацыянальныя ўрады звычайна ставяцца да яго з вялікім скепсісам: не прымаюць зусім або прымаюць з натарыяльным пацвярджэннем. Цэны на такія пашпарты стартуюць ад 75 даляраў.

Каментары11

  • Па Меж Нік
    14.08.2023
    Інвестыцыя не апраўдалася
  • нік
    14.08.2023
    калi ўжо можна набыць паспарт грамадзяніна марса або месяца?)
  • Контроль
    14.08.2023
    Rusher, как вышла, так и зашла. В депортлагерь.

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць