Грамадства1010

​​У Асіповічах зарэгістравалі адукацыйную «Групу Вагнера»

У рэестры Рэспублікі Беларусь з'явілася новая юрыдычная асоба. Як заўважыў расійскі тэлеграм-канал «Ротонда», ТАА «Група Вагнер» зарэгістраваная ў Асіповіцкім райвыканкаме 4 жніўня.

Пра тое, што ПВК «Вагнер» пасля няўдалага бунту пераехала ў Беларусь і разбіла лагер на тэрыторыі базы каля горада Асіповічы ў Магілёўскай вобласці, раней пісалі медыя.

Сваёй асноўнай і адзінай дзейнасцю зарэгістраваная ТАА «Група Вагнер» заявіла адукацыйную.

У рэестры яна праходзіць пад кодам 85590. Гэтая група ўключае навучальныя цэнтры з карэкцыйнымі курсамі, курсамі павышэння кваліфікацыі, навучання замежным мовам, камп'ютарнымі курсамі, курсамі выжывання, рэлігійным навучаннем, навучаннем прамоўніцкаму мастацтву і хуткаму чытанню.

Каментары10

  • даведка
    16.08.2023
    На соглашении о принципах нахождения в нашей стране будут стоять подписи учредителя Евгения Пригожина от имени ООО «Группа Вагнер» и кризисного управляющего Александра Лукашенко от имени Республики Беларусь.
  • даведка
    16.08.2023
    ООО «Группа Вагнер», надеюсь, будет вести образовательную деятельность в Минской международной гимназии.
  • Mar
    16.08.2023
    Вполне себе добропорядочная организация. А всякие экстремисты и террористы в это время комментарии строчат в телеграме.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць