Здарэнні

12 чалавек у адных «Жыгулях»: як ва Украіне загінула цэлая сям'я

Уся Украіна была ўзрушаная, калі ў аўторак у выніку сутыкнення лесавоза і легкавой машыны ў Вінніцкай вобласці загінулі адразу 12 чалавек. Усе загінулыя, сярод якіх было шасцёра дзяцей ва ўзросце ад 2 да 12 гадоў, фактычна былі сямейнікамі. І ўсе яны ў момант аварыі знаходзіліся ў старых савецкіх «Жыгулях».

Фота: ДСНС

Хоць у парушэнні правілаў дарожнага руху ў першую чаргу пакуль падазраецца кіроўца грузавіка, у інтэрв'ю ўкраінскай службе Бі-бі-сі прадстаўнікі Вінніцкай паліцыі прызналіся, што ў іх дагэтуль няма выразнай версіі здарэння і следства працягваецца.

Пры гэтым зразумела, што і кіроўца «Жыгулёў» парушыў, прынамсі, правілы па перавозцы такой колькасці людзей у легкавым аўтамабілі, да таго ж вечарам і на ажыўленай трасе.

Вялікая сям'я

Фота: Нацыянальная паліцыя

Як распавёў стараста пасёлка Брадзецкае Ігар Ткачук, усе, хто ехаў у «Жыгулях», былі фактычна адной сям'ёй.

У аўтамабілі, акрамя кіроўцы, былі яго жонка, іх двухгадовы сын, непаўналетняя дачка, цешча і кум — хросны бацька хлопчыка. Акрамя таго, у машыне знаходзіўся яшчэ і родны брат кіроўцы са сваёй сям'ёй — жонкай і чатырма дзецьмі.

«У той дзень яны святкавалі дзень нараджэння малодшага хлопчыка — сына кіроўцы, — тлумачыць Ткачук. — Лагічнага тлумачэння, чаму яны ўсё туды ўлезлі, няма, бо ў братоў на дваіх было тры аўтамабілі».

Універсал ВАЗ 2102 прызначаны для перавозкі 5 чалавек. Фота: Вікіпедыя

Але як наогул змаглі 12 чалавек змясціцца ў невялікай машыне, хай і ўніверсале?

Па словах Ігара Ткачука, мяркуючы з усяго, ва ўніверсал ВАЗ 2102, вядомы ў народзе як «двойка», дадалі трэці шэраг сядзенняў з ВАЗа 2106.

Гэтую мадэль у СССР перасталі выпускаць яшчэ ў 1986 годзе, так што машына была вельмі старая.

«Дзеці былі на руках. На руках у пасажыра спераду было двое дзяцей. А астатнія сядзелі ззаду», — удакладняе стараста.

Фота: ДСНС

Па словах старасты, кіроўца і яго брат былі з не самай паспяховай сям'і, хлопцы раслі ў інтэрнатах, але потым нядрэнна ўладкаваліся ў жыцці, былі працавітымі, не пілі, пабудавалі сабе дамы, купілі аўтамабілі, завялі сем'і.

Што прымусіла іх паехаць вечарам у перапоўненым аўтамабілі па ажыўленай трасе, застаецца загадкай.

Ігар Ткачук выказвае меркаванне, што яны маглі падвозіць дадому, у населены пункт у 30 км ад Брадзецкага, кума кіроўцы, хроснага бацьку імянінніка.

Як менавіта развіваліся падзеі далей, высвятляюць эксперты, але фатальную ролю маглі адыграць розныя фактары.

«Ці быў кіроўца ВАЗа п'яны, ці не? Не ведаю, — кажа стараста. — Але яны сядзелі, выпівалі, бо ў сына дзень нараджэння. І яшчэ адзін фактар — сонца. Ён а 7 вечара ехаў на «Жыгулях» на захад, можа быць, яго асляпіла сонца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км14

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве 16‑гадовыя дзяўчыны трапілі пад колы аўтамабіля ў Мінску1

Блакаванне Telegram у Расіі амаль дасягнула 100%2

Трамп запатрабаваў ад Ірана спыніць спаганяць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў4

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км14

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць