Свет22

Ва ўкраінскага алігарха Каламойскага правялі ператрус

Гаворка ідзе пра артыкулы 190 і 209 Крымінальнага кодэкса: махлярства і легалізацыя (адмыванне) маёмасці, атрыманай злачынным шляхам.

Фота: Украінская праўда

Служба бяспекі Украіны, Бюро эканамічнай бяспекі і Офіс генпракурора ўручылі алігарху Ігару Каламойскаму падазрэнне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Паводле даных крыніц УП, гаворка ідзе пра артыкулы 190 і 209 Крымінальнага кодэкса: махлярства і легалізацыя (адмыванне) маёмасці, атрыманай злачынным шляхам, піша «Украінская праўда».

«Падазрэнне» было ўручанае пры ператрусе. Пракуроры будуць хадайнічаць аб утрыманні пад вартай з альтэрнатывай закладу, арыенціровачным да сумы страт.

Спецслужба адзначае: устаноўлена, што на працягу 2013-2020 гадоў Ігар Каламойскі легалізаваў больш за паўмільярда грыўняў шляхам іх вываду за мяжу, выкарыстоўваючы пры гэтым інфраструктуру падкантрольных банкаўскіх устаноў.

Дасудовае расследаванне пры працэсуальным кіраўніцтве офіса генеральнага пракурора працягваецца.

У лютым 2023 года Служба бяспекі Украіны і Бюро эканамічнай бяспекі праводзілі ператрус дома ў алігарха Ігара Каламойскага ў Дняпры.

Тады было вядома, што расследаванне тычыцца махінацый вакол «Укртатнафты» і «Укрнафты».

Каментары2

  • бабруйчанін
    02.09.2023
    Частка другая ці трєцця у серыале " мы змагаемся з карупцыей і алігархам"..
    У рБ падобнае пасля 94 практыкавалі ..але праз 30 год ніхто болей на падобнае ні вядецца
  • Žvir
    02.09.2023
    U takim razie treba ciahnuć da adkaznaści tych palitykaŭ, i službovych asobaŭ, u čyich abaviazkach bylo procistajać takim afioram. A to, padajecca, što dziaržavie prosta treba hrošy, i jana viedaje, u kaho ich uziać...

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць