Грамадства22

На выходных цэнтр Мінска перакрыюць

Будзе адзначацца традыцыйны Дзень горада.

Фота: «Наша Ніва»

9 верасня з 12:00 да 15:00 уводзіцца часовая забарона на рух транспарту па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Мельнікайце да вуліцы Леніна.

Акрамя таго, з 20:00 9 верасня да 00:00 10 верасня будзе абмежаваны рух транспарту па вуліцы Кірава ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Свярдлова.

10 верасня рух транспартных сродкаў часова закрыюць на наступных участках:

З 00:00 да 15:00

па вуліцы Кірава ад вуліцы Камсамольскай да вуліцы Свярдлова.

З 07:00 да 12:00

па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да плошчы Перамогі, уключаючы кругавую транспартную развязку на плошчы Перамогі;

па вуліцы Кісялёва ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі;

па мясцовым праездзе праспекта Незалежнасці ад вуліцы Кісілева да вуліцы Камуністычнай;

па вуліцы Камуністычнай ад вуліцы Куйбышава да мясцовага праезду праспекта Незалежнасці;

па вуліцы Куйбышава ад вуліцы Камуністычнай да вуліцы Янкі і Купалы;

па вуліцы Янкі Купалы ад вуліцы Куйбышава да вуліцы Максіма Багдановіча;

па вуліцы Старажоўскай;

па праспекце Машэрава ад вуліцы Старажоўскай да праспекта Пераможцаў;

па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Сапёраў да вуліцы Леніна;

па вуліцы Леніна ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Акрамя гэтага, 10 верасня з 7:00 да 13:00 уводзіцца часовая забарона на рух па вуліцы Свярдлова ад вуліцы Кірава да праспекта Незалежнасці, па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Янкі Купалы, па вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да праспекта Незалежнасці.

З 07:00 да 14:00 будзе часова спынены рух і на ўчастку па вуліцы Свярдлова ад вуліцы Кірава да вуліцы Ульянаўскай, па цотным баку вуліцы Ульянаўскай ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Леніна.

З 07:00 да 15:00 уводзіцца часовая забарона на рух па вуліцы Кірава ад вуліцы Леніна да вуліцы Камсамольскай.

З 11:00 да 13:00 уводзіцца часовая забарона на рух па вуліцы Янкі Купалы ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай, па вуліцы Інтэрнацыянальнай ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Леніна.

Каментары2

  • бдсмовец
    06.09.2023
    традыцыйны Дзень горада.

    а можа наадварот - нетрадыцыйны? бо традыцыйны 3 сакавіка
  • mikola
    06.09.2023
    nihai hoc usiu Krainu perakroiuc ! Uzo ne cikava !

Цяпер чытаюць

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

У Наварасійску дроны атакавалі мазутны тэрмінал. Успыхнуў буйны пажар

Калі вашы бацькі дажылі да 100 гадоў, ці значыць гэта, што і вы пражывяце доўга? Навукоўцы далі адказ1

Парадокс: брыльянты патаннелі ўдвая, а пярсцёнкі даражэюць. Чаму?2

За небяспечны трэнд з сацсетак беларусам пагражаюць штрафамі2

ЗША і Еўропа не спадзяюцца дамовіцца з Пуціным і рыхтуюцца да працяглай вайны4

1 верасня на Гомельшчыне быў збой у працы пасажырскіх цягнікоў. Прычынай стаў выбух у Расіі1

Жыхар Добруша знайшоў у лесе гіганцкі баравік ФОТАФАКТ

Вытворчасць шампанскага ў Францыі праз спёку скароціцца амаль удвая

У аэрапортах Вялікабрытаніі ўзнік хаос пасля масавага тэхнічнага збою

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць