Эканоміка

Наколькі вырасце зімой аплата за камунальныя паслугі, расказалі ў Міністэрстве ЖКГ

Намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка паведаміў БЕЛТА, як гэтай зімой павялічыцца аплата за ЖКП для беларусаў. Чыноўнік нагадаў, што ў краіне дзейнічае норма, згодна з якой тарыфы на ЖКП не могуць расці вышэй за палову адной базавай велічыні на год, то-бок не вышэй за 18,5 рубля.

Як растлумачыў намеснік міністра, вышэй за гэты парог кошт жыллёва-камунальных паслуг на стандартную двухпакаёвую кватэру з двума грамадзянамі павышаць няможна.

Разам з тым з 1 чэрвеня павялічыўся тарыф на цеплавую энергію.

«З улікам гэтага цана за ЖКП, уключаючы ацяпленне, у стандартнай двухпакаёвай кватэры плошчай 48 квадратных метраў з двума грамадзянамі будзе складаць каля 153 беларускіх рублёў», ― сказаў Рамашка.

Летась гэта сума складала прыкладна 140 беларускіх рублёў, то-бок ЖКП у гэты ацяпляльны сезон падаражэе амаль на 9,3%.

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павышаюцца ў Беларусі два разы на год: 1 студзеня і 1 чэрвеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць