Здарэнні1717

Беларуска вырашыла пакінуць грошы ў камеры захоўвання крамы, бо іх не ўзялі ў банку

Дзіўная гісторыя адбылася 1 чэрвеня ў Магілёве. Ахоўнік крамы вырашыў уначы праверыць камеры захоўвання, як гэта прапісана ў яго абавязках. У адной з ячэек быў сюрпрыз: у пакеце ляжалі пачкі долараў і беларускіх рублёў. На гісторыю звярнуў увагу Onliner.

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: sb.by 

Падумаўшы, што грошы не сапраўдныя, а які-небудзь рэквізіт, ахоўнік паказаў іх прадавачцы крамы, а потым пайшоў з імі ў пакой аховы. Па правілах крамы, калі ў ячэйцы нехта пакінуў рэчы, іх захоўваюць у спецыяльным месцы, пакуль па іх не прыйдзе ўладальнік.

Але ахоўнік зразумеў, што купюры сапраўдныя, і схаваў адзін пачак купюр з 12 тысячамі рублёў. Потым супрацоўнікі крамы выклікалі міліцыю і перадалі ёй грошы.

Пакуль ніхто не ведаў, адкуль узяліся грошы ў камеры захоўвання, ахоўнік паспеў часткова іх патраціць. Ён купіў сабе ноўтбук, мабільны тэлефон, навушнікі, залаты пярсцёнак і іншыя рэчы; прадавачцы, якой ён паказваў грошы, — смарт-гадзіннік.

Сваёй маці ён перавёў 2200 рублёў, набыў мабільны тэлефон і тэлевізар, а таксама даў ёй 2400 рублёў, каб яна пагасіла крэдыты. Зʼяўленне такіх грошай ён растлумачыў тым, што знайшоў буйную суму (але падрабязнасцяў не ўдакладніў).

А потым па грошы прыйшла іх сапраўдная ўладальніца. Яна збіралася пакласці іх у банк, але ёй адмовілі. Не знайшоўшы нічога ў камеры захоўвання, яна пайшла з заявай у міліцыю.

Па словах жанчыны, у яе не было магчымасці захоўваць гэтыя грошы (21 тысячу рублёў і 21 тысячу даляраў) пры сабе або ў якім-небудзь іншым месцы, яна вырашыла пакінуць іх на некалькі дзён у камеры захоўвання крамы.

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва прызнаў ахоўніка вінаватым у крадзяжы і прызначыў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 2 гады 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. З прысуду вынікае, што ўсе набытыя ім рэчы канфіскаваныя, а ён застаўся вінен жанчыне яшчэ 3550 рублёў.

Каментары17

  • mikola
    16.10.2023
    Idyiot...Tolki ni zrazumela pakaranne ahouniku. Za neiki *laik* daiuc 2 gady Zony a tut......
  • гайсун
    16.10.2023
    Сквапнасць ахоўніка згубіла. Не кажу ўжо, што браць чужое нельга, але хоць галаву ўключы. Пачакаў бы месяц-другі моўчкі, калі б ніхто не прыйшоў, тады можна было б ціха прысабечыць.
  • Чаркашкварка
    16.10.2023
    "абмежавання волі тэрмінам на 2 гады 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу" ментос лукашэнкаускi цi што, бо незразумела чаму такi мяккi прысуд. Яны там апаль усе крадуны i патэнцыйныя злачынцы

Цяпер чытаюць

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка13

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка13

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць