Грамадства11

У Слуцку ў маі здалі шматпавярховік, у якім немагчыма жыць. На доме — вельмі трапны мурал

Батарэі халодныя, ліфт не запусцілі, дамафон не працуе. З такімі праблемамі на сайт SlutskGorod звярнуліся адразу чацвёра жыхароў дома па вул. Барысаўца, 15 у Слуцку, які быў здадзены яшчэ ў маі гэтага года.

Дом па вул. Барысаўца, 15 у Слуцку здалі ў маі гэтага года, але жыць там дагэтуль немагчыма. Фота: slutsk-gorod.by

Жыхары дома звярнуліся па дапамогу адразу з трыма праблемамі. Гэта адсутнасць ацяплення, непрацуючыя ў дзевяціпавярховіку ліфты і дамафонная сістэма.

— З 13 кастрычніка ў нас у доме пачалі падаваць ацяпленне, але батарэі нармальна не награваюцца, яны практычна халодныя. Неаднаразовыя званкі ў ЖЭУ не далі ніякага выніку. Нам кажуць, што ў доме стаіць аўтаматычная сістэма абагравання, а ў падвале ёсць нейкія датчыкі, якія ў залежнасці ад тэмпературы на вуліцы рэгулююць тэмпературу ў батарэях. І мы павінны пацярпець, пачакаць, калі на вуліцы пахаладае і батарэі пачнуць награвацца, — паведамляе жыхарка дома. — Цяпер ночы вельмі халодныя, а батарэі ў мяне «нулявыя», ніякага цяпла не даюць.

Але рахунак мне ўсё роўна выставяць. Дык чаму я павінна плаціць за ацяпленне, якога няма? Наш дом здалі ў маі, а ў нас да гэтага часу няма дамафона, не працуе ліфт, дык яшчэ і батарэі халодныя».

— Холад жудасны, батарэі летнія. Дзеці спяць у штанах, у шкарпэтках і пад дзвюма коўдрамі. Пра бардак у падʼездзе я ўвогуле маўчу. Начальніца ЖЭУ-5 сказала: «Вазьміце венік і падмяціце». Работнікі да нас ходзяць, а толку няма, — распавяла іншая жыхарка дома.

— Мы атрымалі кватэру на Барысаўца, 15, але жыць там немагчыма. Гарачую ваду на верхніх паверхах трэба спускаць гадзіну, ліфт не працуе, ніхто да гэтага часу не дае адказу, калі наогул ён запрацуе. Але больш за ўсё прыводзіць у шок, што да гэтага часу батарэі ў кватэры халодныя, — пацвярджае словы жыхароў яшчэ адна жанчына.

Карэспандэнтка SlutskGorod паспрабавала разабрацца ў сітуацыі і перш за ўсё патэлефанавала ў ЖЭУ-5, на які скардзіліся жыхары.

Мужчына на іншым канцы проваду паведаміў, што ў гэты момант начальнік адсутнічае, але яму вядома, што брыгада работнікаў павінна прыйсці заўтра, 19 кастрычніка, каб пачаць пусканаладачныя работы.

— Выходзіць, яшчэ адну ноч людзі вымушаныя знаходзіцца ў холадзе? — удакладніла карэспандэнтка.

На такое пытанне адказу ў супрацоўніка ЖЭУ не знайшлося, і трубку перадалі інжынеру.

Размова атрымалася непрыемная, як піша выданне, бо працаўніца арганізацыі ад прамых пытанняў ухілялася, падвышала тон і наогул прапанавала напісаць зварот на электронную пошту.

— Наконт ліфта і дамафона звяртайцеся ў службу заказчыка. Канец сувязі, — адказала супрацоўніца і паклала трубку.

Разам з тым у Слуцкай ЖКГ карэктна растлумачылі, што сістэма ацяплення ў доме сучасная, аўтаматычная, і мала хто з работнікаў прадпрыемства з ёй знаёмы. У сувязі з тым, што будаўніцтвам дома займалася УКБ, першыя пусканаладачныя работы ацяпляльнай сістэмы павінен здзейсніць падрадчык. Яны запланаваныя на чацвер, 19 кастрычніка.

Гісторыя з ліфтам, як высветлілася, яшчэ больш складаная. Па гэтым пытанні ў службе заказчыка растлумачылі, што дом сапраўды быў здадзены ў маі, але «пад крыло» арганізацыі перайшоў толькі ў сярэдзіне лета. Аднак да гэтага часу запуск ліфта не быў зроблены з прычыны адсутнасці адказнай асобы — і, як вынік, адсутнасці рэгістрацыі.

— З моманту перадачы нам дома было праведзена шэсць таргоў, але ўдзельнічаць у іх падрадчыкі чамусьці не хочуць. Адмаўляецца нават наш «Ліфтсэрвіс». Не ведаем, з чым гэта звязана. Апошнія таргі заканчваюцца 3 лістапада, і калі да таго часу падрадчык не знойдзецца, магчыма, давядзецца вырашаць праблему іншымі шляхамі, — адказалі выданню ў службе заказчыка.

Што да дамафоннай сістэмы, то тут жыхарам прапанавалі заключыць дагаворы з адной з арганізацый, якія гэтым займаюцца. У Слуцку іх больш за пяць, адрасы выданне пазначыла.

Адметна, што на такім доме, у якім «немагчыма жыць», вельмі сімвалічны мурал — з выратавальнікам.

Каментары1

  • Красно-Зелёный КоЗёл
    18.10.2023
    Опять эти протестуны! Вот чего дёргаться? Вы же не сможете ничего поменять. Властям виднее.Главное - тихо, спокойно, чисто. Привыкайте.

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце13

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Вясна прыйшла. Заўтра ў Беларусі да +12°С13

Лукашэнка: Мы імкнуліся зрабіць усё вельмі дэмакратычна. Мы вельмі стараліся7

ЦВК расказаў, колькі намалявалі галасоў кожнаму з кандыдатаў8

Нізкападлогавыя трамваі ў Мінску ўжо працуюць на двух маршрутах5

Навошта Мінску кальцавая лінія метро, і колькі станцый яна будзе налічваць4

Названа прычына пажару ў турэцкім гатэлі, які забраў жыцці 78 чалавек2

Беларусы Канады выйшлі на акцыю супраць чарговага прызначэння Лукашэнкі ФОТА1

Кавід, хутчэй за ўсё, мае лабараторнае паходжанне, кажа новы кіраўнік ЦРУ5

У найбліжэйшыя дні можа чакацца рост захворванняў на грып і ВРВІ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце13

Што за «Сігма бой»? Гэтай віруснай песняй занепакоіліся ў Еўрапарламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць