Грамадства

Асуджаны на 20 гадоў Уладзімір Гундар: У турме дактары больш уважлівыя

Фігурант справы аб тэрарызме, краязнавец з Баранавічаў Уладзімір Гундар расказаў пра першыя ўражанні ад магілёўскай турмы, дзе яму давядзецца далей адбываць сваё пакаранне.

Уладзімір Гундар. Фота: сацсеткі

«Мяркуе, што там яму будзе крыху лягчэй. Пакуль ён у двухмеснай камеры адзін. Прысудзілі тры гады турмы і агульны рэжым. Разлічвае на штодзённыя прагулкі. Шмат думае пра Беларусь і чытае. За першы час у турме прачытаў ужо чатыры кнігі. Працягвае пісаць вершы», — паведаміла «Свабодзе» дасведчаная крыніца.

На стан здароўя, паводле суразмоўцы, Уладзімір Гундар асабліва не наракае.

«Казаў, што адчувае сябе няблага. Пра турэмных дактароў сказаў, што больш уважлівыя, таблеткі ад ціску даюць рэгулярна. І нават папрасілі рэцэпты тых лекаў, што два гады таму выпісваў хірург ад яго асноўнага захворвання. Не выключае, што правядуць курс лячэння, які павінен праводзіцца кожны год».

Ліст палітвязня пра этап не прапусціла цэнзура. У пачатку кастрычніка стала вядома, што Уладзіміра Гундара, асуджанага на 20 гадоў калоніі праз абвінавачанне ў тэрарызме і нападзе на міліцыянта, у бабруйскай калоніі зноў судзілі і па выніках суда перавялі на турэмны рэжым у магілёўскую крытую турму №4. Пры гэтым тэрмін змяшчэння ў турму для сваякоў спачатку заставаўся невядомым. Адразу з карцара бабруйскай калоніі палітвязня этапавалі ў магілёўскую крытую вязніцу.

Дарога з Бабруйска ў Магілёў, паміж якімі не болей за 150 кіламетраў, расцягнулася для Гундара амаль на 5 дзён. Пра ўмовы этапавання палітвязня крыніцы нічога не вядома.

«Дакладна вядомы толькі прыблізны час этапу і тое, што яго везлі праз Гомель. Як ён спраўляўся на сваіх мыліцах забірацца ў вагон і з яго высаджвацца, уявіць цяжка. Ён паспрабаваў апісаць свой шлях у вялікім лісце, але гэты ліст не адправілі і яму афіцыйна пра гэта паведамілі. Магчыма, падрабязнасці даведаемся ўжо па ягоным вызваленні. Усе на гэта вельмі спадзяюцца», — расказала крыніца, звязаная са знаёмымі і сваякамі Уладзіміра Гундара.

Увесну 2023 года, калі Уладзіміра Гундара яшчэ трымалі ў гродзенскім СІЗА, ён расказаў сваякам, што падчас знаходжання ў карцары аглух на адно вуха, а пазней слых часткова аднавіўся. Што цяпер са слыхам у палітвязня, невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў86

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў86

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць