Свет22

Армія Ізраіля заявіла пра баі з ХАМАС на поўначы сектара Газа

Ізраільская армія ноччу ўступіла ў баі з ХАМАС у сектары Газа, баевікі выкарыстоўвалі супраць ЦАХАЛ ракеты і выбуховыя прылады, армія Ізраіля супраць іх — артылерыю, танкі і авіяцыю. Баі ў самым сектары ідуць ужо амаль тыдзень, піша РБК.

Наступствы ўдару па Джабаліі. Фота: Abed Khaled / AP

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) пасля сутыкненняў з байцамі ХАМАС на поўначы сектара Газа гэтай ноччу знішчыла «дзясяткі тэрарыстаў», гаворыцца ў паведамленні ЦАХАЛ у тэлеграм-канале.

«Войскі ЦАХАЛ сутыкнуліся з некалькімі тэрарыстычнымі ячэйкамі на поўначы сектара Газа, падчас баёў былі забітыя дзясяткі тэрарыстаў», — сказана ў паведамленні.

ЦАХАЛ сцвярджае, што байцы ХАМАС выкарыстоўвалі супраць ізраільскіх вайскоўцаў супрацьтанкавыя ракеты, гранаты і іншыя выбуховыя прылады. Армія Ізраіля выкарыстала артылерыю, танкі, а таксама наносіла авіяўдары з дапамогай верталётаў і ракетныя ўдары з ваенных караблёў.

Вайна Ізраіля і ХАМАС працягваецца ўжо амаль месяц. У сектар Газа ЦАХАЛ увайшла 27 кастрычніка, Ізраіль назваў гэта «пашырэннем» наземных аперацый у рэгіёне. 31 кастрычніка армія Ізраіля паведаміла, што нарасціла актыўнасць у сектары, туды ўвайшлі дадатковыя падраздзяленні пяхоты, бранятэхнікі, артылерыі і інжынерных войскаў.

Напярэдадні, 1 лістапада, камандуючы 162-й дывізіяй ЦАХАЛ брыгадны генерал Іцык Коэн заявіў, што ізраільскія войскі ўжо знаходзяцца каля «брамы» горада Газа.

ЦАХАЛ працягвае наносіць удары па сектары Газа для знішчэння аб'ектаў ХАМАС, напрыклад, па вытворчасці і захоўванні зброі, пускавых пунктаў супрацьтанкавых ракет і беспілотнікаў. 31 кастрычніка ізраільская армія ўдарыла па лагеры бежанцаў Джабалія, дзе, паводле сцвярджэння ЦАХАЛ, знаходзіўся адзін з камандуючых ХАМАС. Групоўка заявіла пра гібель амаль 200 чалавек пры ўдары па Джабаліі.

Усяго, паводле даных падкантрольнага ХАМАС Міністэрства аховы здароўя сектара Газа, ад моманту пачатку вайны ў рэгіёне загінулі амаль 8,8 тыс. чалавек, параненыя звыш 22 тысяч.

Каментары2

  • Žvir
    02.11.2023
    Vos taki vo košt pamylak XAMAC. Padstavili svoj narod pad udar svaimi ž zlačynnymi dziejaņniami. 

    Zlačynstvy robic` XAMAC, a adkaznasc prymaje na siabie, i pakutuje, uvies narod. 

    Roznica jašče i ū tym, što terarysty ūvyniku zboļšaha paūciakajuc u biaspiečnyja dlia ich krainy, a vos liudziam daviadziecca jašče doūha adnaūliac` svajo žyccio.
  • Спадар
    02.11.2023
    ВЫТРЫМКИ И ПЕРАМОГИ ИЗРАИЛЮ!!!

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Ад вайны ЗША ў Іране выгады атрымлівае Кітай4

Z-блогер нечакана назваў Пуціна нелегітымным і заклікаў аддаць яго пад суд14

Прэзідэнт Ірана пацвердзіў гібель міністра разведкі2

Кавалеўскі, Касцюгова і Гарбунова дораць дыпламатам у Берліне і Парыжы кнігі з дэкальтэ Рагатко. У чым задума?44

У Англіі ўсплёск захворванняў на менінгіт сярод моладзі. Крыніца — начны клуб

Расія збіраецца суправаджаць у моры гандлёвыя судны пад сваімі сцягамі4

Джон Коўл прыехаў у Вільню і абмеркаваў Беларусь з літоўскай прэм'еркай5

Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей12

Панчохі разладу: Mark Formelle зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. Што на гэты раз здарылася?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер1

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць