Грамадства22

Лукашэнка вырашыў пакуль не аднаўляць вайсковую пракуратуру

Аляксандр Лукашэнка 2 лістапада правёў нараду па пытанні аднаўлення вайсковых пракуратур. Спачатку ён прапанаваў аднавіць вайсковую пракуратуру, але па выніках нарады заявіў, што такое рашэнне прымаць пакуль рана, паведамляе ягоная прэс-служба.

Выступае Андрэй Швед. Фота: President.gov.by

«Таксама пытанне: не дай бог пачалася вайна — мы хутка ствараем пракуратуры. Без гэтага справіцца не можам? Калі не можам, можа, і трэба. Калі зможам, навошта? І наогул, гэта галоўнае пытанне: адкуль яно з'явілася, чаму сёння ўзнята, пракурорамі перш за ўсё? І пытанне галоўнае: трэба сёння ці не трэба аднаўляць сістэму пракурорскага нагляду, якая была да 2014 года», — сказаў Лукашэнка. 

У сваю чаргу генпракурор Андрэй Швед заявіў, што вайсковыя пракуроры з'яўляюцца абавязковым элементам сістэмы нацыянальнай бяспекі. Іх функцыянал паўсюдна задзейнічаецца ва ўсіх ваенных канфліктах, сказаў ён

Падводзячы вынікі нарады пасля абмеркавання пытанняў Лукашэнка адзначыў, што прымаць рашэнне аб стварэнні сістэмы вайсковых пракуратур пакуль рана. «Забягаць наперад не варта, бо ў гэтым няма ніякай надзвычайшчыны», — дадаў ён.

У нарадзе ўзялі ўдзел больш за дзясятак генералаў: кіраўнік Адміністрацыі Ігар Сергеенка, сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вольфавіч, яго намеснік Аляксандр Рахманаў, генпракурор Андрэй Швед, старшыня СК Дзмітрый Гора, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, яго намеснік — кіраўнік унутраных войск Мікалай Карпянкоў, старшыня КДБ Іван Церцель, старшыня Памежнага камітэта Дзмітрый Моластаў, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, кіраўнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка.

Каментары2

  • Papa'n'dopula
    02.11.2023
    У пана атамана няма залатога запасу.)
  • Крокc
    02.11.2023
    Задумвалі пад прысутнасць вагнэраўцаў як інструмент стрымлівання іх як патнэнцыйнай пагрозы. Зараз гэта ўжо не пагроза, актуальнасць ініцыятывы згубілася.

Цяпер чытаюць

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

Усе навіны →
Усе навіны

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію3

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне6

А можа лізаць ледзяшы ўсё ж карысна?

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах8

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць